Свет

Больш як 200 рэйсаў адмененыя ў аэрапортах Германіі з-за забастоўкі

Больш як 200 рэйсаў адмененыя 9 лютага ў трох аэрапортах Германіі з-за забастоўскі супрацоўнікаў сферы бяспекі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Найбольш забастоўка ахапіла аэрапорт Гамбурга, адмена і затрымка рэйсаў закранула тут 40 тыс. чалавек, паколькі з 400 запланаваных рэйсаў больш як 150 былі адменены. У аэрапорце Штутгарта забастоўка прывяла да адмены 32 з 241 назначаных рэйсаў. Менш за ўсё пацярпеў аэрапорт Мюнхена, дзе адменены ўсяго 18 рэйсаў. Пры гэтым у аэрапорце Гановера, у якім таксама спачатку была аб'яўлена забастоўка, змяненняў у раскладзе рэйсаў не было. 

Арганізатарам забастоўкі з'яўляецца прафсаюз работнікаў сферы паслуг Ver.di. Прафсаюзы патрабуюць павысіць заработную плату персаналу службаў бяспекі на 0,7-2,5 еўра за гадзіну, у залежнасці ад федэральных зямель, дзе размешчаны аэрапорты. З іх пункту гледжання, служачыя, якія займаюцца асабістым кантролем пасажыраў і надглядам багажу, штодзень выконваюць напружаную і адказную работу, якая павінна лепш аплачвацца.

Як паведамляюць інфармагенцтвы, кіраўнік федэральнага саюза работнікаў службаў бяспекі Харальд Ольшак у сваю чаргу абвінаваціў Ver.di ў тым, что прафсаюз валодае недакладнымі лічбамі. Работадаўцы гатовы павялічыць пагадзінную аплату на 6,13% ў Ніжняй Саксоніі, на 4,6% ў Гамбургу і на 3,53% ў Бадэн-Вюртэмбергу. Перагаворы прадаўжаюцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў

Усе навіны →
Усе навіны

Зямлю ксяндза Акалатовіча не змаглі прадаць праз аўкцыён1

На якіх вуліцах Мінска часцей за ўсё спыняюцца турысты?

Памерла Альжбета Далэнга-Ужосак

У вёсцы, на якую нядаўна зрабілі налёт расійскія падлеткі, затрымалі мужчыну з наркотыкамі5

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць35

Фон дэр Ляен паабяцала, што Украіна атрымае заблакаваныя Орбанам 90 мільярдаў еўра «так ці інакш»5

У Брытаніі ўпершыню нарадзілася дзіця пасля перасадкі маткі ад памерлай донаркі

У памерлага былога палітвязня Валерыя Цімашэнкі нарадзілася дачка3

«Польшча стала не тая, што раней». Эмігранты, якія вярнуліся ў Беларусь, патлумачылі чаму і падзяліліся ўражаннямі52

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць