З Масквы. Блог Алеся Чайчыца3232

Як расейскія СМІ робяць з беларусаў літвінаў

Шавіністычным колам у Расеі ня так проста зьляпіць зь Беларусі нейкую пагрозьлівую карцінку ў рамках сыстэмы звыклых прапагандысцкіх паняцьцяў.

Калі я амаль пару дзесяцігодзьдзяў таму зацікавіўся гісторыяй, мовай і культурай сваёй гістарычнай радзімы Беларусі, для мяне, канечне ж, важным наноў адкрытым рамантычным складнікам беларушчыны была спадчына Вялікага Княства Літоўскага.

Беларусы, як высьветлілася, мелі і свой Залаты век, слаўную гістарычную эпоху дасягненьняў і росквіту, і шанаваць і адраджаць гэтую спадчыну натуральным чынам патрабуе пачуцьце ўласнай нацыянальнай годнасьці любога неабыякавага жыхара Беларусі і чалавека, зьвязанага з гэтай краінай. Было тады, у 90-я, шмат цікавага, як сур’ёзнага, так і наіўнага, ў тым ліку ў віртуальнай прасторы — упершыню шырока агучаная тэорыя балцкага субстрату, форумныя спрэчкі зь летувісамі, адраджэньне дударскай музыкі, першыя рыцарскія фэсты, перавыданьне Статуту ВКЛ і многае-многае іншае.

Мінулі гады. Цяпер (папраўце мяне, калі я памыляюся)

у Беларусі пасьлядоўным хардкорным «літвінізмам» займаюцца пераважна нешматлікія аматары гістарычнай рэканструкцыі.

Дый тое, у парадыгме, якой прытрымліваюцца найбольш пасьлядоўныя і сур’ёзныя зь іх, «літвін» ёсьць паняцьцем субэтнічным і рэгіянальна акрэсьленым або, я б сказаў, нават проста зьяўляецца гістарычна карэктным абазначэньнем сучаснага беларускага паляка, але ніяк не альтэрнатыўным саманазовам для ўсіх беларусаў ад Віцебску да Берасьця.

Я даўно (а можа і ніколі) не сустракаў, каб нехта з публічных асобаў усур’ёз прапаноўваў перайменаваць беларусаў у літвіноў і адкінуць увесь нелітвінскі гістарычны вопыт супольнасьці людзей, якіх цяпер прынята называць беларусамі. Такія прапановы засталіся дзесь у далёкіх 90-х разам з своечасовымі і на той момант прарыўнымі, але цяпер ужо з навуковага пункту гледжаньня састарэлымі працамі Міколы Ермаловіча.

Усьведамленьне беларусамі спадчыны сярэднявечнай Літвы паступова прымае спакойныя і цывілізаваныя формы: «беларусы — таксама нашчадкі літвінаў», «Беларусь — таксама пераемніца ў тым ліку і Вялікага княства Літоўскага», пры тым, што і ад усходнеславянскай ідэнтычнасьці і спадчыны ніхто не адмаўляецца.

Сытуацыя як з геапалітычным выбарам: паводле сацыялягічных апытаньняў, беларусы як нармальныя прагматычныя людзі хочуць у аднолькавай ступені сябраваць і з Захадам, і з Расеяй.

Але расейскім СМІ, напэўна, лепш відаць. За апошнія месяцы слова «літвін» нечакана зрабілася абазначэньнем галоўнай пагрозы, якая нібыта стаіць перад спакоем у Беларусі.

Пра гэтую пагрозу ў вельмі падобных адна да адной публікацый раптам выказаўся цэлы шэраг трэшавых і паўтрэшавых анлайн-выданьняў:

«Литвинская» форма русофобии — это еще более агрессивная форма национальной неприязни, нежели та, которую можно наблюдать на Украине».

«Белоруссия разделяется по мировоззрению так же как и Украина (…) Все больше и больше белорусские националисты становятся на литвинские позиции».

«Литвинство прокладывает пропасть раскола внутри белорусского общества. Это — путь к нестабильности и внутренней напряженности, вражде и склокам. Литвинство неизбежно оправдывает белорусских коллаборационистов времен Великой Отечественной войны».

«Литвинство как белорусский аналог украинской бандеровщины претендует на древность происхождения и, будучи этнической химерой, работает на углубление духовного, культурно-исторического, территориального раскола жителей Белоруссии, России и Украины».

Сяргей Чыслаў трапна ахарактарызаваў эвалюцыю стаўленьня расейскай шавіністычнай прапаганды да ўкраінцаў: спачатку — зьдзекі і кпіны, потым — абвінавачваньне ў здрадзе.

Кпінаў і зьдзекаў па расейскай тэлевізіі за апошнія гады багата (і заслужана) дасталося Лукашэнку як, на жаль, увасабленьню сучаснай Беларусі ў вачох расейцаў. А вось

у якасьці «здрады» ці «пагрозы» ў нашым выпадку можна яскрава спазыцыянаваць гэты самы выдуманы «літвінізм».

Гэта выглядае як абсурд і трызьненьне — канечне ж, «літвінізм» адсутнічае ў Беларусі як нейкі акрэсьлены і выразны палітычны (дый нават і культурніцкі) фактар, і нават для беларускага нацыянальнага руху першай паловы ХХ стагодзьдзя ён ня быў галоўным ідэалягічным стрыжнем. Ды нават і слова такога ніколі не было.

Але ж зьверствы «Правага сэктару» і «кіеўскай хунты» супраць расейскамоўнага насельніцтва Крыму і Данбасу — таксама ж толькі прадукт фантазіі паліттэхнолягаў і прапагандыстаў.

Шавіністычным колам у Расеі ня так проста зьляпіць зь Беларусі нейкую пагрозьлівую карцінку ў рамках сыстэмы звыклых прапагандысцкіх паняцьцяў. Беларуская прозаходняя апазыцыя — дэмакратычная і бяскрыўдная, беларускія нэанацысты — як правіла, чарнасоценцы і прыхільнікі ідэі «расейскага сьвету», а лукашэнкаўскі рэжым сам доўгія гады змагаўся зь беларускім нацыянальным адраджэньнем, пачаўшы з дыскрымінацыі беларускай мовы і адмены ні ў чым не вінаватай несавецкай дзяржаўнай сымболікі.

Але калі табе раптам трэба абгрунтаваць патрэбу адпраўкі розных ветлівых і ня вельмі ветлівых людзей на выратаваньне «братэрскай Беларусі» ад каварных русафобаў, можна ж і ня толькі «літвінаў» зь «літвінізмам» выдумаць, праўда?

Каментары32

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць