З Масквы. Блог Алеся Чайчыца44

Алесь Чайчыц — пра галоўны прапагандысцкі фэйк пра БНР

25 красавіка — 100 гадоў тэлеграме кайзэру Вільгельму.

Раду БНР можна крытыкаваць за тыя ці іншыя памылкі, можна спрачацца з тымі ці іншымі яе рашэньнямі што ў 1918 годзе, што ў наступныя гады. Але за ўвесь гэты час савецкай прапагандзе, расейскім фашыстам і лукашэнкаўскім ідэолягам так і не атрымалася знайсьці рэальнага кампрамату на Раду БНР.

Рада не супрацоўнічала з Гітлерам (а СССР супрацоўнічаў). Рада не складала паўнамоцтваў у 1925 годзе (склалі некалькі членаў Ураду). Рада сапраўды была і застаецца ў кантакце з урадамі дэмакратычных краінаў Захаду (але гэта абсалютна правільна).

Па сутнасьці, адзіны факт, зь якім сталіністы і лукашэнкаўскія палітрукі бегаюць вакол Рады БНР і адзіны папрок, які яны спрабуюць зрабіць — гэта тэлеграма, якую Рада накіравала 25 красавіка 1918 году нямецкаму імпэратару Вільгельму ІІ.

У той тэлеграме Рада просіць аб прызнаньні незалежнасьці Беларусі і аб дапамозе ў пабудове беларускай дзяржавы. Перад гэтым Нямеччына ўжо прызнала незалежнасьць Летувы і Ўкраіны. На той момант тэрыторыя БНР была занятая нямецкімі войскамі. Прынамсі паспрабаваць дабіцца прызнаньня з боку Нямеччыны было дакладна варта.

Аднак сам факт тэлеграмы нядобразычліўцы ўжо спрабуюць прадставіць як злачынства. Яе тэкст прыводзіцца як нейкі сам па сабе вычарпальны аргумэнт, і ня кожнаму чытачу хопіць сьмеласьці адказаць на эмацыйны прапагандысцкі закід, што нічога асаблівага ў гэтай тэлеграме няма.

Тэкст тэлеграмы:

«Рада Беларускае Народнае Рэспублікі, як выбраная прадстаўніца Беларускага Народу, зварачаецца да Вашай Імпэратарскай Вялікасьці з словамі глыбокае падзякі за вызваленьне Беларусі нямецкімі войскамі з цяжкага ўціску, чужога пануючага зьдзеку і анархіі.

Рада Беларускае Народнае Рэспублікі дэкляравала незалежнасьць цэлае і непадзельнае Беларусі і просіць Вашую Імпэратарскую Вялікасьць аб абароне у яе кіраваньнях дзеля ўмацаваньня дзяржаўнае незалежнасьці і непадзельнасьці краю ў сувязі з Германскай Імпэрыяй.

Толькі пад абаронай Германскай Імпэрыі бачыць край сваю добрую долю у будучыні».

Кайзэр, Ленін, Пілсудзкі і белагвардзейцы

Рада БНР мела актыўныя стасункі з уладамі многіх краінаў. Дыпляматы БНР мелі асабістыя сустрэчы з кіраўніком Польшчы Пілсудзкім, вярхоўным кіраўніцтвам савецкай Расеі (Ленінам, Сталінам, Чычэрынам).

БНР атрымала афіцыйнае дыпляматычнае прызнаньне Фінляндыі і фактычнае прызнаньне з боку некалькіх іншых краінаў. Паведамленьні з просьбаю аб падтрымцы Беларусі дасылаліся кіраўніцтву краінаў Антанты і ЗША.

Прадстаўнікі Рады БНР мелі кантакты з Васіліям Маклаковым, міністрам у расейскім небальшавісцкім Часовым урадузе. Дзеячы БНР Ермачэнка, Булак-Балаховіч, Васількоўскі, Эльфэнгрэн і іншыя былі актыўнымі ўдзельнікамі расейскага Белага руху.

Так што пры жаданьні Раду можна было б абвінавачваць адначасова і ў русафобіі на глебе кантактаў з «польскімі панамі», і ў русафобіі ці палёнафобіі (справа густу) на глебе саветызму (пагатоў касьцяк дзеячоў БНР былі сацыялісты), і ў працы на вялікарасейскіх рэакцыянэраў з капіталістамі. Але выбар звычайна робіцца менавіта на тэлеграме нямецкаму імпэратару.

Вільгельм ІІ — ня Гітлер

Нямецкія войскі ўвайшлі на Беларусь у лютым 1915 г., а зь лета таго года на тэрыторыі краіны пачаліся поўнамаштабовыя баявыя дзеяньні. Расейцы былі выгнаныя з усёй заходняй часткі Беларусі: Берасьця, Гародні, Вільні, Баранавічаў і ўрэшце зь Менску.

Адступаючыя расейскія войскі выкарыстоўвалі «тактыку выпаленай зямлі», максымальна зьнішчалі інфраструктуру і маёмасьць жыхароў на тэрыторыі, якую яны пакідалі.

Сярод насельніцтва Беларусі расейскія ўлады сеялі паніку і гвалтоўна штурхалі беларусаў у бежанства, у выніку чаго паўтара мільёна беларусаў былі перамешчаныя ўглыб Расеі. Ёсьць шмат дасьледваньняў на гэтую тэму.

Постсавецкая прапаганда грае на эмоцыях і на малаадукаванасьці, спрабуючы зьмяшаць вобраз Першай сусьветнай вайны з вобразам Другой сусьветнай, вобраз Вільгельма ІІ — з вобразам Адольфа Гітлера (маўляў, якая розьніца, немцы і немцы). Нават шырэй — прапаганда дамешвае сюды і НАТО, і Польшчу, і ЗША, а раней дамешвала і белагвардзейцаў. Агульны мэсэдж просты: «хто супраць савецкай улады, той фашыст».

Вайна — заўжды бяда. Але ж трэба бачыць відавочнае:

падчас Першай Сусьветнай Вайны нямецкія войскі не адзначыліся на тэрыторыі Беларусі ваеннымі злачынствамі ў маштабах, якія былі б параўнальнымі зь дзеяньнямі нацыстаў падчас Другой сусьветнай вайны.

Не было тэрору супраць мірнага насельніцтва, не было Галакосту — наадварот, былі вельмі добрыя стасункі нямецкай адміністрацыі з ідышамоўнай габрэйскай грамадой (таму паводзіны немцаў дваццацю гадамі пазьней сталі для старога пакаленьня беларускіх габрэяў сапраўдным шокам).

Што нямецкая імпэрыя, што расейская — усё захопнікі

Важна ўсьведамляць:

няма падставаў разглядаць ужо не існуючую на той момант Расейскую Імпэрыю альбо на той момант не прызнаную нікім бальшавісцкую РСФСР у якасьці дзяржаваў, да якіх беларусы мусілі б быць ляяльнымі.

За 120 гадоў перад гэтым Расея вайсковай сілай акупавала і далучыла Беларусь. За незалежнасьць ад Расеі беларусы актыўна змагаліся ўвесь гэты час.

На гэтым фоне кайзэраўскую Нямеччыну можна было б назваць і вызвольнікам Беларусі ад царысцкай Расеі - калі б немцы сапраўды далі ёй свабоду, а не вярнулі ўрэшце назад расейцам-бальшавікам.

Нямецкія акупацыйныя ўлады ўвесь час чынілі сур'ёзныя перашкоды дзейнасьці беларускіх арганізацый і паўнаварнаснай дзейнасьці органаў Беларускай Народнай Рэспублікі, у тым ліку канфіскаваўшы дзяржаўны скарб БНР.

Нямецкая акупацыя была акупацыяй. Але для нас немцы тады акупавалі ўжо БНР, а не набор расейскіх губэрняў.

Мэта Крамля, расейскіх нацыяналістаў і лукашэнкаўскіх прапагандыстаў — дыскрэдытаваць беларускі вызваленчы і дэмакратычны рух усімі магчымымі сродкамі. Але рэальных падставаў ніякая іхная крытыка ня мае. Таму ім застаецца ці спрабаваць замоўчваць, ці наўпростава хлусіць. І тое, і тое ў іх атрымоўваецца дрэнна.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»

Усе навіны →
Усе навіны

Старадрукі, якія выкрадаліся з бібліятэкі Варшаўскага ўніверсітэта, вывозіліся ў Маскву праз Мінск3

«Будзеце ездзіць на шынамантаж кожны дзень». Мінчанцы пагражаюць за тое, што паставіла аўто ў суседнім двары4

«Глыток свежага паветра». Праграміст выехаў з Польшчы ў Люксембург — як жывецца ў самай багатай краіне ЕС10

Севярынец: Тая лінія, якую вядзе Бабарыка — гэта не маё. А з Калеснікавай можа вырасці класны беларускі палітык50

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь36

Беларуска Дар’я Далідовіч выступіць у Кубку свету па біятлоне ў якасці бежанкі1

Наведвальнікі выставы абгрызлі зефірны торт-экспанат. Белдзяржхарчпрам папрасіў так не рабіць8

На пятніцу абвешчаны найвышэйшы ўзровень небяспекі1

Пад Мінскам на дарозе паклалі «берлінскія падушкі»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»1

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць