Спорт

Вікторыя Азаранка прайграла Сэрэне Ўільямс на Australian Open

Затое Андрэй Касьціцын прызнаны найлепшы гульцом матчу зь "дзятламі". Ранішнія навіны спорту.

Сёньня раніцай у Мэльбурне на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі беларуска Вікторыя Азаранка ў матчы трэцяга кругу адзіночнага разраду прайграла знакамітай Сэрэне Уільямс – 3:6, 4:6, таму выбыла з далейшай барацьбы.

У міксьце Азаранка і Макс Мірны ў першым крузе прайгралі польска-амэрыканскаму дуэту ў складзе Марцін Маткоўскі \ Мэльен Ту - 3:6, 6:7. Зазначым, што ўчора Мірны разам з шатляндцам Джэймі Мюрэем прайграў у першым крузе парнага разраду, а індывідуальны ён не заяўляўся.

Праўда, Вікторыя працягне выступ у парным жаночым разрадзе. У пары з ізраільцянкай Шахар Пэер у матчы другога кругу яны згуляюць са швайцарскай парай – Эмануэль Гальярдзі \ Паці Шнідэр.

***

Сёньня раніцай таксама з парным разрадам разьвіталася Тацяна Пучак. У пары з аўстралійкай Настасьсяй Радзівонавай яны прайгралі першай пары турніру – Кары Блэйк (Зымбабвэ) і Лейзэл Хубер (ЗША) – 2:6, 4:6.

Тацьцяна таксама прадоўжыць у выступ у міксьце. Разам з бразыльцам Андрэ Са яны згуляюць супраць аўстралійцаў Кэйсі Дэлако \ Робэртс Сьмітс

***

Хакей. НХЛ

Сёньня раніцай "Манрэаль Канадыенс" абыграў "Атлянту Трэшарз" – 3:2. Беларус Андрэй Касьціцын закінуў шайбу на 26-хвіліне сустрэчы, зраўняўшы лік (1:1), а потым рэалізаваў пераможны буліт.

Як вынік, ён быў прызнаны найлепшым гульцом сустрэчы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Фядута пра Ігара Аліневіча: Спрачацца было бессэнсоўна. Але мы працягвалі гэта рабіць, з перапынкамі на допыты і ператрусы2

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў працу ў піцерскай фірме18

У найстарэйшым нацыянальным парку Афрыкі нарадзілася пара сімпатычных рэдкіх горных гарыл

Севярынец расказаў, як яго адпусцілі з СІЗА на тры дні дадому. А ён сумленна вярнуўся ў камеру10

«Белавія» аднавіла палёты ў Ізраіль1

Тром мытнікам, якіх судзілі за здраду дзяржаве, далі гіганцкія тэрміны5

За Мадура сачылі мікрадроны памерам з насякомае?1

Натхнёныя «Аземпікам» фармкампаніі ўступілі ў гонку па распрацоўцы аналагаў для жывёл

Беларуская IT-кампанія адправіла літоўскі экіпаж на ралі «Дакар-2025»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць