Эканоміка

Беларус з Крэмніевай даліны: Мікіта Мікада пра вядзенне ІТ-бізнесу

Стваральнік праграмы Quote Roller распавёў dev.by аб уроках, што атрымаў ад свайго стартапу.

Сёння ў мінскім офісе Quote Roller працуюць 16 чалавек, яшчэ 14 працуюць у Сан-Францыска і Паўднёвай Караліне. Праграма дазваляе адсылаць і адсочваць камерцыйныя прапановы, мае 4 тысячы платных кліентаў і блізу 10 тысяч бясплатных. Яна скіраваная найперш на англамоўны свет. Стваральнік Quote Roller Мікіта Мікада з’ехаў у Крэмніевую даліну тры гады таму.

Мікіта Мікада, фота: Яўген Ярчак / dev.by

Поспех Quote Roller Мікада звязвае з нізкай цаной (праграма за 50 даляраў замяняе тры прадукты на 300 даляраў сумарна). Але прызнае:

прадаваць пачалі позна, бізнес-праграмы трэба прадаваць яшчэ за год да выпуску.

Да таго ж, пэўны час прываблялі толькі дробных кліентаў — спецыяліст па продажах з’явіўся толькі паўтара года таму і адразу павялічыў сярэднюю суму ўгодаў з 500 даляраў да 5-20 тысяч. А вось дырэктара, нанятага ў ЗША, вырашылі звольніць.

Таксама памылкай ён называе боязь прадаваць частку кампаніі (думалі: «Аддаць 8% — нешта многа, ну яго»), бо гэта дазволіла бы хутчэй выйсці на цяперашнюю выручку. Калі атрымалі грошы, то баяліся іх траціць, хаця было бы варта — на маркетынг, продажы, PR.

«Агрэсіўней трэба быць у інтэрнэт-бізнэсе, бо калі будзеш тармазіць, знойдзецца хтосьці агрэсіўней за цябе, хто збярэ больш, патраціць больш, зробіць лепшую каманду па продажах і маркетынгу»,

— на думку Мікады, гэта праўдзіва не заўсёды для спажывецкага рынку, але заўсёды для рынку бізнес-паслуг.

Яго кампанія не мае імгненнага прыбытку — пакупнікі плацяць за падпіску на паслугі. Грошы, што трацяцца на прывабливанне карыстальнікаў, не вяртаюцца імгненна. Але гэта не прычына звальняць спецыялістаў па продажах — Quote Roller яшчэ не ахапіў і дзясятай долі патэнцыйнага рынку.

Бліжэйшая мэта яго кампаніі — дасягнуць пэўных лічбаў па выручцы, нарасціць дэпартамент маркетынгу і продажаў, распрацаваць партугальскую і іспанскую версіі Quote Roller. Паралельна распачынаць іншы праект Мікада не плануе.

Седзячы ў Беларусі, Quote Roller зараблялі бы меней, сцвярджае Мікада.

Ехаць у Крэмніевую даліну ўсім не абавязкова — але там можна завесці знаёмых сярод кіраўнікоў дэпартаментаў продажаў кампаній кшталту Google, людзі там лёгка дзеляцца прафесійнымі сакрэтамі, якія у Беларусі ў сферы бізнес-паслуг мала хто ведае.

Жыццё навучыла яго асабіста праводзіць інтэрв’ю з кандыдатамі на працу. «Навучыцца працаваць з людзьмі, кіраваць і натхняць - самая складаная задача. Зрабіць прыгожы прадукт - гэта адно. Куды складаней стварыць кампанію, у якой працуе некалькі сотняў чалавек», — кажа ён.

Паводле яго слоў, пра Беларусь у Крэмніевай даліне не асабліва ведаюць.

Беларуская ІТ-сфера не выпрацавала свой брэнд — хутчэй ведаюць усходне-еўрапейскіх праграмістаў. Больш-менш вядомая Эстонія — дзякуючы Skype і рэпутацыі «стартап-хаба».

З Беларускіх праграмных прадуктаў выкарыстоўвае мэсэнджэр Viber і карты Maps.ME, яго каманда карыстаецца багтрэкерам TrackDuck. А вось у «Танкі» не гуляе — як і ў гульні наогул.

Кнігі, якія рэкамендаваў Мікіта Мікада:

  • Пітэр Ціль, «Zero to One»
  • Сэт Фрыман, «The Art of Negotiating the Best Deal»
  • Джэймс Рыкардс, «Currency Wars»
  • Ааран Рос, «Predictable Revenue»
  • Дэйл Карнэгі, «Як заводзіць сяброў і ўплываць на людзей»

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць