Літаратура77

Андрусь Храпавіцкі. Патрыятычны і іншыя вершы

Рыцар за частаколам

Ніхто ніколі ня хоча вайны. Відавочна.
Яна проста так сама сабой узьнікае.
Яе нехта іншы навязвае нам завочна.
Яна выпадкова так да нас залятае.

Ніколі вайны на гэтай зямлі ня будзе.
Была шматкротна. Вечны агонь шчэ палае.
Ты лічыш, зьмяніліся неяк да лепшага людзі?
Наркотык агрэсіі нас ужо не чапляе?

Не, не чапляе. Я веру ў чалавецтва.
Я веру ў чалавечнасьць, веру ў мір і згоду.
Веру, аднойчы прыйдзе парадак сусьветны,
Дзе ўсім гарантуюць роўнасьць, правы, свабоды.

Я веру, што межы, войскі і дыктатуры,
Галеча і цемрашальства, рэлігіі і дзяржавы
Калісь застануцца ў нашым далёкім мінулым,
Ня будзе для войнаў у нас ніякай падставы.

Я веру, мы будзем дбаць пра сваю плянэту,
Пра ейны клімат, лясы, акіяны і горы.
Пакуль так ня ёсьць. Таму я сяджу з пісталетам
Ва ўласнай кватэры, бы рыцар за частаколам.

Патрыятычны верш

Бактэрыі памнажаюцца наўрад ці
Дзеля задавальненьня. І мы займаемся
Сэксам, каб з выраджэньнем
Нацыі змагацца.
І плодзімся, і плодзімся,
Беларусаў робім
Моўных, сапраўдных і шчырых —
Новых Зянонаў.
Іх адукуем у лепшых традыцыях
Нашага нацыянальнага міту,
Хлопцаў скіруем за Радзіму біцца,
Дзяўчат — гадаваць новых барацьбітаў.
Усё дзеля Беларусі. Машына
Рэпрадукцыі працуе спраўна.
Хлопец — жаўнер, дзяўчына —
Будучая маці. Усё паводле пляну.
Патрэбныя новыя людзі,
Больш беларусаў, каб нацыя
Выжыла. Мы дапаможам, будзе
Квітнець Радзіма, бы ў парніку акацыі.
Будзем паліваць іх душам,
Каб іх душы не засохлі ў варожым
Інфаполі, зробім іх як асілкаў дужымі.
Каб Радзіма была непераможнаю.
НЕ прэзэрватывам і аднаполым
Шлюбам. НЕ абортам!
Жанчына, ведай сваю ролю!
Мужчына, даставай з порткаў!
Ня ў крыўду бактэрыям,
Давайце памнажацца.
Хай працуе канвэер
Рэгенэрацыі.

Сны ў Лацінскім квартале

Сьнежань у Лацінскім квартале
Смажыцца на ражне як курыца
Ляскае брамкаў металам
Вые сырэнамі, але ўсё ж тут сьпіцца

Ня будзяць гадзініка стрэлкі
Ні халадзільніка мармытаньне
Сьпіш на канапе ці нат у фатэлі
Пад тлум і гам ад сутоньня да раньня

Зранку бяжыш па справах
У мэтро ўсьміхаесься камэрам

Жабракам пад Нотр-Дамам
Кідаеш «Шукайце працу!»

Гарбату п’еш у кавярні,
Дзе каву піў Жан-Поль Сартр
Гаўно пераскокваеш на Монмартры
Але нават лайно тут з цэтлікам арт

Вяртаесься ў квартал да ночы
Выключаеш сьвятло ў гэтым горадзе сонца
Стома бы вагі цісьне на вочы
І ты да раньня зьнікаеш у сон

Віленскі кот

Вясновыя шпацыры ўздоўж Вяльлі
Нас завялі сягоньня яўна не туды
Пустэча апынулася такой бясконцай
Што ў хмарны рот свой праглынула сонца

Але дажджу няма з чаго ўзяцца неба
Напэўна лічыць што дажджоў пакуль ня трэба
Мы крокамі абмерылі ўжо гэты горад
Шэсьць год як Вільня — нашая жыцьцёвая прастора

Калі б я быў народжаны сабакам ці катом
Наўрад ці б я лічыў сябе віленчуком
Я чалавек ды гонару з нагоды той няма
Мо лепш было б у скуры таго самага ката

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока1

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала папрасіў у ЗША, каб у мірную дамову па Украіне не забылі запісаць, што Беларусь датычная да агрэсіі21

Турысты, якія захраслі ў ААЭ, вяртаюцца дадому: першы вывазны рэйс «Белавія» прызямліўся ў Мінску1

ЗША пачалі аперацыю супраць наркакартэляў у Эквадоры

Які памер пінжака правільны? Гід для мужчын3

Чаму пакаленне Z не ўмее працаваць у офісе15

Новым кіраўніком Ірана абралі сына забітага аяталы Хаменеі — іранскія эмігранцкія СМІ15

У Беразіне прачнуліся пчолы. Дзяўчынка, якая іх пабачыла, скарыла тыкток1

Беспілотнік атакаваў консульства ЗША ў Дубаі ВІДЭА

Трамп заявіў, што вайскоўцы ЗША могуць пачаць суправаджаць танкеры ў Армузскім праліве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока1

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць