У мінскім мікрараёне Каменная Горка жыхароў напалохаў ярка-ружовы снег у двары. Адная з мінчанак апублікавала ў сацсетцы фота плям незвычайнага колеру, якія, паводле яе слоў, яна заўважыла паміж дамамі №7 і 13 на вуліцы Люцінскай, піша Tochka.by.

Жанчына сцвярджае, што падобныя сляды з’яўляюцца там не ўпершыню — на працягу зімы яна нібыта і раней бачыла вакол дома то чырвоную, то ружовую вадкасці.
Публікацыя хутка набрала вялікую колькасць рэакцый і каментароў. Асабліва ўстрывожыла навіна ўладальнікаў сабак. Аўтарка допісу выказала здагадку, што гэта могуць быць атрутныя прынады, якія часам выкарыстоўваюць так званыя догхантары — праціўнікі выгульвання сабак у дварах.

У каментарах некаторыя карыстальнікі падтрымалі гэтую версію і напісалі, што падобны колер можа мець прэпарат «Ізаніязід», які небяспечны для сабак. Частка людзей падзялілася асабістымі гісторыямі і заклікала быць уважлівымі падчас выгулу гадаванцаў.
Аднак былі і скептыкі. Яны мяркуюць, што прычына можа быць больш звычайнай: напрыклад, марганцоўка, фарба пасля святкавання індыйскага Холі ці нават аўтамабільны антыфрыз.
Аўтарка паведаміла, што звярнулася ў службу 115. Ці праводзілася па гэтым звароце праверка і якія яе вынікі, пакуль невядома. Тым часам абмеркаванне працягваецца, а ўладальнікі сабак прызнаюцца, што цяпер сталі яшчэ больш уважліва сачыць за сваімі гадаванцамі падчас выгулу.
«Рамантыка скончылася, нават не пачаўшыся»: як мінчукі пераехалі ў глуш
У турыстычным парку Тайланда адначасова загінулі 72 тыгры
У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне
У Клецку каля чыгункі знайшлі акрываўленыя трупы сабак. Што з імі здарылася?
Марына Адамовіч: Старыя коцікі нават праз пяць гадоў прызналі свайго гаспадара
Каментары
Изониазид как субстанция бесцветный или белый, раствор тоже бесцветный. "Изониазид" как препарат также белый (вспомогаловка не окрашенная и не даёт окраски при растворении). Так что это не оно.