Улада

Брыль і Сапега нарэшце прапісаліся на менскіх вуліцах

Міністэрства юстыцыі зацьвердзіла рашэньне Менскага гарсавету па прысваеньні новым вуліцам сталіцы імёнаў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля і канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі.

Міністэрства юстыцыі зацвердзіла рашэнне Мінскага гарсавета па прысваенні новым вуліцам сталіцы імёнаў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля і канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі.

Як паведаміў БелаПАН старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алег Трусаў, у лісце, які паступіў у штаб‑кватэру ТБМ з упраўлення культуры Мінскага гарвыканкама, паведамляецца, што ў Мінюсце прайшло юрыдычную экспертызу рашэнне сталічнага гарсавета ад 30 лістапада 2007 года аб наданні новым запраектаваным вуліцам у мікрараёне Міхалова‑1

імёнаў вядомага пісьменніка Я.Брыля і выдатнага беларускага дзяржаўнага дзеяча XVI стагоддзя Л.Сапегі.

Гэта стала магчымым, лічыць А.Трусаў, дзякуючы пазіцыі кіраўніцтва ТБМ і падтрымцы жыхароў Мінска.

Нагадаем, што 26 верасня 2007 года Мінскі гарсавет прыняў рашэнне аб прысваенні новым вуліцам сталіцы імёнаў Я.Брыля і Л.Сапегі. Аднак Міністэрства юстыцыі падчас правядзення юрыдычнай экспертызы гэтага рашэння вынесла адмоўнае заключэнне са спасылкай на 15 артыкул Закона «Аб адміністрацыйна‑тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна‑тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь». Па меркаванні чыноўнікаў, падчас прысваення новых назваў мінскім вуліцам не была ўлічана думка насельніцтва. У гэтай сітуацыі 26 лістапада 2007 года кіраўніцтва ТБМ звярнулася да жыхароў сталіцы з прапановай падтрымаць рашэнне Мінскага гарсавета па гарадскіх тапонімах і накіраваць адпаведныя лісты ў Мінскі гарсавет і Мінюст.

Старшыня ТБМ выказаў удзячнасць жыхарам сталіцы і дэпутатам Мінскага гарсавета за іх паслядоўную пазіцыю, дзякуючы якой у сталіцы з’явіліся вуліцы, названыя імёнамі нашых славутых землякоў.

Марат Гаравы, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэтыя абмены могуць працягвацца бясконца». Наўседа сумняецца, што спроба ЗША ангажаваць Лукашэнку дасць толк7

1100 літоўскіх грузавікоў не выпусцяць з Беларусі да адкрыцця мяжы5

За адзін каментар — два гады турмы. У Мінску вынеслі прысуд аднаму з двух братоў з Рэчыцы, затрыманых увесну2

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны8

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск24

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць