Грамадства

У расійскім Іл-76, які збілі ў Судане, быў беларус

Што вядома?

Il-76TD of the Sudanese Air Force at Khartoum, 2012. Фота: UR-SDV via spotters.net.ua

У расійскім самалёце Іл-76, які разбіўся днямі ў Судане, быў экіпаж з грамадзян РФ і Беларусі. Пра гэта піша ўкраінскі блогер Дзяніс Казанскі, які апублікаваў у сваім тэлеграм-канале ліст, накіраваны сем'ям загінулых. Па інфармацыі журналіста, загінулі тры расіяніны і адзін беларус, звярнуў увагу Reform.news.

У спісе загінулых пазначаныя:

  • Катляроў Дзмітрый (РФ);

  • Данскіх Дзмітрый (РФ);

  • Ягораў Дзмітрый (РФ);

  • Гразноў Аляксандр (Беларусь).

Скан: kazansky2017 / Telegram

У лісце, які падпісаў дырэктар Маскоўскага офіса абаронна-прамысловай сістэмы Судана Хасан Махамед Хасан Махамед Джэк, паведамляецца, што зараз вядуцца працэдуры для аказання падтрымкі пацярпелым і іх сем'ям.

«Удакладненыя абставіны інцыдэнту будуць паведамленыя па меры з'яўлення афіцыйнай інфармацыі. Ажыццяўленне ўсіх неабходных дзеянняў, у тым ліку выплаты кампенсацый і аказання экстраннай падтрымкі сем'ям пацярпелых, будуць ажыццяўляць дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Судан у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь. Пасольства і абаронна-прамысловая сістэма Рэспублікі смуткуюць разам з вамі і прымаюць усе магчымыя меры для аказання дапамогі і падтрымкі», — гаворыцца ў тэксце.

Як паведамляў Sudan Tribune, 4 лістапада Суданская армія праінфармавала, што ваенны транспартны самалёт пацярпеў крушэнне ў раёне Бабанусы (штат Заходні Кардафан) з-за тэхнічнай няспраўнасці. Па даных вайскоўцаў, увесь экіпаж загінуў. Акрамя таго, армейскія падраздзяленні паведамілі пра знішчэнне беспілотніка ў тым жа раёне.

Паводле інфармацыі арміі, самалёт дастаўляў грузы падраздзяленням, акружаным сіламі хуткага рэагавання (RSF) у Бабанусе. Пасля завяршэння аперацыі ў самалёта ўзнікла «раптоўная няспраўнасць правага крыла», з-за чаго ён страціў кіраванне, загарэўся і ўпаў за некалькі дзясяткаў кіламетраў на захад ад ваеннай базы. Экіпаж, па словах вайскоўцаў, паспеў адвесці самалёт ад пазіцый арміі і так прадухіліць дадатковыя страты.

Сілы хуткага рэагавання (RSF), у сваю чаргу, сцвярджаюць, што збілі над Бабанусай самалёт «Іл-76» і апублікавалі відэа з палаючымі абломкамі. Сцвярджалася, што ўвесь персанал на борце загінуў.

Telegram-каналы, звязаныя з ваеннымі РФ, заяўлялі, што самалётам кіраваў расійскі грамадзянскі экіпаж, які працаваў па кантракце.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай32

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, які ледзь не забіў дзіця ў аэрапорце «Шарамеццева», адправілі на прымусовае лячэнне3

У Мінску трошкі скарачаюць час працы платных парковак

Беларускія санаторыі ўраўнуюць цэны на адпачынак для беларусаў і расіян4

Святлана Ціханоўская наведала шэлтар для былых палітзняволеных у Варшаве6

«Саладуха выклаў сэлфі з цэнтра сталіцы»: беларусы жартуюць пра блэкаўт па загадзе Лукашэнкі5

Мінэнерга пра сітуацыю з асвятленнем: Усё будзе рэгулявацца ў залежнасці ад мясцовасці2

Як дзяржава прадала непатрэбную лазню за 29 рублёў, а пасля забрала і лазню, і шалёную няўстойку7

У Гродне хлопец разбіў драўляную саву, якая на яго «не так паглядзела»2

«Бацька правільна зрабіў, цяпер больш праведнасці», «Фоты вырваныя з кантэксту». Як прапаганда апраўдвае адключэнне святла на вуліцах20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай32

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць