Улада

Спарынг-партнёры Лукашэнкі адкрылі перадвыбарны штаб

Ліберальна-дэмакратычная партыя (ЛДП) адкрыла свой перадвыбарны штаб для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта Беларусі. 

Прэзідэнцкія выбары павінны прайсці не пазней за 20 лістапада гэтага года. Найбольш верагоднай датай іх правядзення называлася 15 лістапада.

ЛДП — першая палітычная партыя, якая заявіла аб стварэнні перадвыбарнага штаба. Са сваім кандыдатам у прэзідэнты яна вызначылася яшчэ ў красавіку 2013 года на пазачарговым з'едзе, ім стаў старшыня партыя Сяргей Гайдукевіч.

Перадвыбарны штаб ЛДП адкрыты па адрасе: вуліца Арлоўская, 40. Пасля афіцыйнага аб'яўлення аб пачатку прэзідэнцкай кампаніі ён будзе працаваць кругласутачна. Ужо цяпер яго можа наведаць любы, паведаміў кіраўнік штаба, першы намеснік старшыні ЛДП Алег Гайдукевіч. «Я або дзяжурны будзем гатовы адказаць на ўсе пытанні, а таксама выслухаць прапановы. Акрамя таго, мы гатовы прадаставіць свой офіс для правядзення розных мерапрыемстваў, якія хочуць арганізаваць любыя арганізацыі», — сказаў ён.

Трэба адзначыць, што Сяргей Гайдукевіч удзельнічаў у прэзідэнцкіх кампаніях 2001, 2006 і 2010 гадоў. У 2001 годзе за яго, паводле афіцыйных звестак, прагаласавала 2,48%, у 2006-м — 3,5%. У 2010 годзе ЛДП заявіла аб зборы неабходных для вылучэння кандыдата ў прэзідэнты 100 тысячах подпісаў, аднак адмовілася ад удзелу ў выбарах. Гайдукевіч растлумачыў гэта тым, што «выбары ў Беларусі — гэта спектакль, вынікі якога ўжо даўно ўсім вядомыя».

Аб сваім намеры ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах заяўляў таксама лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Уласнага кандыдата плануе вылучыць і кампанія «Народны рэферэндум», у якую ўваходзяць Партыя БНФ, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), рух «За Свабоду» і кампанія «Гавары праўду». 

Партыя БНФ 7 сакавіка прыняла рашэнне прапанаваць вылучыць кандыдатам у прэзідэнты ад кампаніі «Народны рэферэндум» намесніка старшыні сваёй партыі Рыгора Кастусёва, які ўдзельнічаў у прэзідэнцкай кампаніі 2010 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў7

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Усе навіны →
Усе навіны

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць18

Датэрмінова прыбралі з сенатараў былога дырэктара Гродзенскага мясакамбіната6

У Беларусі плануюць істотна зменшыць суму падарункаў, якая не абкладаецца падаткамі2

Польшча не адмаўляецца ад планаў адкрыцця памежных пераходаў з Беларуссю

Вялікія чэргі з легкавікоў утварыліся ўжо і на мяжы з Расіяй4

Польшча хоча стварыць уласную сцяну дронаў1

Стала вядома, колькі зарабляе Ксенія Санковіч12

«Помста былой?» Гісторыя выкінутай з машыны балонкі Татошкі ўзарвала сацсеткі4

Жанчыну з дзіцем выставілі з аўтобуса праз дзіцячы ровар. Ці гэта законна?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў7

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць