Меркаванні1818

З пошты Рэдакцыі: «У Мінску за такі парк мяне выгналі б з працы»

У Еўропе паркі, скверы, прысады каля дамоў не абразаюць каля зямлі, а ў нас абразаюць так, каб прасвечвалася на кіламетр. Дый добра калі абразаюць. У нас столькі лесапалосаў, дрэваў у гарадах проста пад корань выразалі. У Еўропе стараюцца, каб зеляніна раздзяляла, каб вочы чалавека адпачывалі на ёй, каб чалавек у парку мог схавацца. У нас — іншая эстэтыка і філасофія. Цікавы допіс на гэтую тэму зрабіў Віктар Малышчыц з Мінска.

Горадня, вуліца Элізы Ажэшкі, 1969 год. Фота з Наталля Дораш, Facebook.com.
Хоцімск, фота Сяргея Гудзіліна.

Неяк супрацоўнік беларускай амбасады ў Берліне расказаў мне пра кіраўніка аднаго з раёнаў Мінска, які, убачыўшы адзін парк нямецкай сталіцы, сказаў: «У Мінску за такі парадак мяне выгналі б з працы». У той момант мы якраз праязджалі каля гэтага берлінскага парку. У ім была трава, невысокая, але і не выкашаная пад корань, было шмат духмяных кустоў (травень жа!) і, канечне, безліч розных дрэваў. Хацелася проста выйсці тут і застацца ў гэтым зялёным раі надоўга.

У такія моманты становіцца сапраўды крыўдна, што нашы мясцовыя чынушы ў якасці сінонімаў да словаў «парадак» і «прыгажосць» выбіраюць «асфальт», «бетон», «плітка», «поле».

Канечне, у яго роднай казарме роўны плац без кусціка і дрэва — паказчык парадку і зарука павышэння па службе.

У маім родным Глыбокім ужо амаль не засталося дрэў, затое цяпер можна любавацца фасадамі хібар сталінскіх часоў.

У Гародні на Савецкай вертыкальна стаяць засталіся хіба што нягеглыя ліхтарныя слупы, затое цяпер стэрыльна, як у рэанімацыі.

Кастрычніцкая плошча ў Мінску ці Плошча дзяржаўнага сцяга — вось апафеоз і ідэал беларускіх упарадкавальнікаў! Учора, ідучы ля Палаца Рэспублікі, сам нават жахнуўся ад маштабаў гэтага пліткавага раю.

Калі я бачу бетонныя астравы туркменскіх ці ўзбекскіх гарадоў, мне паняволі ўзгадваюцца нашы плошчы і вуліцы — такія ж бяскрайнія і пустыя. Але азіятам можна — у іх навокал і так стэпы і пустыні. У нас жа пустыні часцей у галавах.

Каментары18

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць