Свет55

Вандалы апаганілі ўнікальны дом нямецкага філосафа Канта пад Калінінградам

У Калінінградскай вобласці невядомыя хуліганы апаганілі дом сусветна вядомага нямецкага філосафа Імануіла Канта. Як дакладвае сайт «Новы Калінінград», вандалы спісалі надпісамі сцены ўнутры і звонку будынка, размешчанага ў пасёлку Весялоўка Чарняхоўскага раёна.

У прыватнасці, на фасадзе дома яны пакінулі надпіс «Кант — лох». Па дадзеных мясцовых журналістаў, будынак спісалі пры дапамозе балончыкаў з фарбай і іншых падручных сродкаў.

Акрамя гэтага, за 200 метраў ад дома журналісты заўважылі падпаленую траву і выказалі асцярогу, што полымя можа ахапіць будынак, які з'яўляецца помнікам культуры. Такі статус яму быў прысвоены ў мінулым годзе, калі ва ўсім свеце адзначалі 290 гадоў з дня нараджэння Канта (12 лютага) і 210 гадоў з дня яго смерці (22 красавіка).

Тады вакол будынка таксама разгарэўся скандал. Прэса паведаміла, што дом вялікага філосафа рассыпаецца па цаглінах і ў ім пасяліліся бамжы. Пасля гэтага ўлады Калінінградскай вобласці выкупілі дом у прыватнага ўладальніка і вырашылі правесці ў ім рэканструкцыю і зрабіць музей, а вакол стварыць гісторыка-культурны комплекс пад назвай «Кант-рэзідэнцыя». Меркавалася, што ён будзе адкрыты ўжо ў гэтым годзе. Пры гэтым губернатар Мікалай Цуканаў заяўляў, што «праблем з фінансаваннем» у будучага музея не будзе.

Улетку 2014 на сайце ўрада Калінінградскай вобласці была вывешана аб'ява аб пошуку наглядчыка для будучага музея. Нягледзячы на гэта, домік Канта да гэтага часу нікім не ахоўваецца. Як перадае карэспандэнт «Новага Калінінграда», прыкмет аднаўлення або кансервацыі аб'екта не выяўлена. Па словах мясцовых жыхароў, перыядычна ў доміку вучонага збіраюцца п'яныя кампаніі. Журналісты сцвярджаюць, што з будынка знікла частка ўнутранай аздобы. Сам дом па-ранейшаму патрабуе сур'ёзнай рэканструкцыі і паступова руйнуецца.

Між тым у дома Канта ў Весялоўцы багатая гісторыя. Ён быў пабудаваны прыкладна ў другой палове ХIХ — пачатку ХХ стагоддзя на месцы разбуранага «Дома пастара» — Даніэля Эрнста Андэрша, у сям'і якога Кант, па дадзеных кантаведаў, некалькі гадоў (з 1747 па 1751) жыў, працуючы настаўнікам.

У Калінінградскай вобласці засталося ўсяго два месцы, фізічна звязаныя з вялікім мысляром — яго магіла ў Калінінградзе і домік у Весялоўцы. Пры гэтым будынак у Весялоўцы ўнікальны яшчэ і тым, што гэта адзінае месца, куды за ўсё жыццё ад'язджаў з роднага Кёнігсберга вялікі філосаф.

Імануіл Кант (1724—1804) — нямецкі філосаф, родапачынальнік нямецкай класічнай філасофіі. Аўтар шэрагу фундаментальных прац, такіх як «Крытыка чыстага розуму», «Крытыка практычнага розуму», «Крытыка здольнасці суджэння». Акрамя работ па філасофіі, распрацаваў касмаганічную гіпотэзу паходжання Сонечнай сістэмы з гіганцкай першапачатковай газавай туманнасці. Азначыў ідэю генеалагічнай класіфікацыі жывёльнага свету, гэта значыць размеркавання розных класаў жывёл па парадку іх магчымага паходжання. Сфармаваў ідэю натуральнага паходжання чалавечых рас, абгрунтаваў ролю прыліваў і адліваў на нашай планеце

Каментары5

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў17

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША адмовіліся здымаць санкцыі з расійскай нафты3

Саудаўскі нафтагазавы гігант хоча набыць украінскія дроны-перахопнікі4

У ААН беларуская дыпламатка вырвала з рук Паліны Шарэнды-Панасюк партрэт палітзняволенай Вольгі Маёравай ВІДЭА31

Жонка новага аяталы Маджтабы Хаменеі таксама загінула3

У беларускай краме заўважылі чорную кукурузу ФОТАФАКТ3

Маджтаба Хаменеі выступіў з першым зваротам у якасці вярхоўнага лідара Ірана. Яго пачулі, але не пабачылі 3

У Польшчы прэзентуюць беларускамоўны пераклад манаграфіі пра ВКЛ2

Польскі натарыус адмовіўся абслугоўваць беларуса, бо ён цёзка дэпутата, якога ўключылі ў санкцыйны спіс2

Лукашэнка зноў апалчыўся на пасярэднікаў. Гэтаму змаганню ўжо хутка 20 гадоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў17

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць