Грамадства1212

Мінадукацыі: Бацькі школьнікаў не ўмеюць размаўляць са сваімі дзецьмі і іх настаўнікамі

Аналіз зваротаў у Міністэрства адукацыі паказаў, што многія бацькі ў Беларусі не ўмеюць размаўляць са сваімі дзецьмі і іх настаўнікамі, заявіла прэс-сакратар ведамства Юлія Ваніна 18 сакавіка на пасяджэнні круглага стала «Перспектывы навучання без адзнак у сярэдняй школе».

«У першакласніка-другакласніка, калі ён прыходзіць дамоў, дагэтуль пытаюцца, што ён атрымаў. Яны не пытаюцца, як ён правёў дзень, як яго ацаніла настаўніца, ці спадабаўся яго малюнак або як ён рашыў задачу. Усе пытаюцца, што ён атрымаў, таму што гэта прасцей», — адзначыла яна.

Паводле слоў Ванінай, на сайце Мінадукацыі размешчаныя прыклады пытанняў для бацькоў, якія яны маглі б задаць дзіцяці пасля школы, таму што «маладыя бацькі вельмі часта адыходзяць ад самой школьнай тэмы ў выхаваўчыя і псіхалагічныя пытанні». «Бацькі ў асноўным выраслі на ацэначнай сістэме, і ім больш проста задаць пытанне, ці была двойка, чым: «Ці ацэненая твая праца ў школе?» — сказала прэс-сакратар.

Адносіны бацькоў з настаўнікамі «яшчэ больш складаныя», лічыць яна. «Ёсць інтэрнэт, сацыяльныя сеткі, і значна прасцей задаць пытанне міністру, чым падысці да настаўніцы, — такое таксама бывае. Прыходзяць да нас пытанні грамадзян: чаму няправільна паставілі адзнаку, калі гэта трэці або чацвёрты клас; бацькі не разумеюць, як вучыцца іх дзіця ў першым класе. Чамусьці прасцей задаць нам пытанне, чым днём падысці да настаўніка і спытаць, як развіваецца дзіця», — сказала яна.

Як адзначыў сямейны псіхолаг, бацька чатырох дзяцей Андрэй Туравец, бацькі неахвотна абмяркоўваюць пытанні адукацыі дзяцей нават паміж сабой на бацькоўскіх сходах. «Бацькі паспяховых дзяцей ціхенька сядзяць і радуюцца, а бацькі непаспяховых дзяцей або не прыходзяць, або кажуць: «Нічога, вырасце, будзе рабочым, нічога страшнага». І педагог застаецца ў гэтым сам-насам і часта нават зваротнай сувязі не мае», — сказаў ён.

На думку спецыяліста, інтарэсы сям'і і школы неабходна аб'яднаць. У прыватнасці ён прапанаваў арганізаваць бацькоўскія групы і правесці метадычныя сустрэчы «з найбольш адэкватнымі, паспяховымі настаўнікамі» розных класаў. «Гэта зойме час, выклікае палеміку, але можна правесці эксперыментальныя круглыя сталы, і паводле вынікаў прыняць нейкую дэкларацыю, намеры, каб гэта не вылівалася ў просты зварот да міністра па інтэрнэце», — сказаў Туравец.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць14

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць14

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць