Свет3232

Пуцін: Рускія і ўкраінцы — адзін народ

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, выступаючы на канцэрце-мітынгу, прысвечаным далучэнню Крыму да Расіі, заявіў, што рускія і ўкраінцы — гэта адзін народ.

Паводле яго слоў, так заўсёды лічылі ў Расіі, і ён сам да гэтага часу так думае. У сваёй кароткай прамове Пуцін паабяцаў, што Расія будзе рабіць усё, каб «аднавіць нармальныя міждзяржаўныя адносіны» з Украінай.

Раней у сераду Пуцін правёў нараду па праблемах развіцця Крыма. Ён падзякаваў насельніцтву паўвострава «за вытрымку, за мужнасць, якія яны праявілі год таму», і заявіў, што санкцыі ў дачыненні да Расіі — не фатальныя, хоць і наносяць шкоду працы.

«Мы будзем пераадольваць цяжкасці, якія мы з вамі так лёгка ствараем самі для сябе на працягу ўсяго апошняга часу», — заявіў Пуцін пазней, выступаючы са сцэны.

Ён таксама распавёў пра матывы, якія заахвоцілі яго пачаць актыўныя дзеянні ў Крыме ў мінулым годзе.

«Мы зразумелі, што ў дачыненні да Крыма гаворка ідзе не проста пра тэрыторыю, хай і стратэгічна важную, гаворка ідзе пра мільёны рускіх людзей, мільёны нашых суайчыннікаў, якія маюць патрэбу ў нашай дапамозе і падтрымцы. Мы зразумелі, наколькі ўсё гэта важна для нас. Мы зразумелі, што гаворка ідзе не проста пра тэрыторыю, якой у нас дастаткова, гаворка ідзе пра гістарычныя вытокі, пра крыніцы нашай духоўнасці і дзяржаўнасці. Гаворка ідзе пра тое, што робіць нас адзіным народам, адзінай згуртаванай нацыяй», — адзначыў прэзідэнт Расіі.

Пуцін праспяваў гімн і заявіў прысутным на мітынгу ў цэнтры Масквы, што краіна імі ганарыцца.

Па сцвярджэнні праваахоўных органаў Масквы, на мітынг у цэнтры расійскай сталіцы прыйшлі 110 тысяч чалавек. Незалежнага пацверджання гэтай лічбы няма.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць