Свет88

Памёр заснавальнік Сінгапура Лі Куан Ю

«Бацька сінгапурскай нацыі» Лі Куан Ю памёр вечарам у нядзелю на 92-м годзе жыцця. Некалькі дзён таму ён быў шпіталізаваны з пнеўманіяй у вельмі цяжкім стане, паведамляе ўрад горада-дзяржавы.

AFP

Лі кіраваў востравам на пасадзе прэм'ер-міністра на працягу 31 года, з моманту як Сінгапур атрымаў незалежнасць у 1959 годзе.

Эканамічныя рэформы, пачатыя палітыкам, прывялі былую брытанскую калонію да эканамічнага дастатку, аднак праваабаронцы крытыкавалі Лі за абмежаванне палітычных і асабістых свабод грамадзян.

«Прэм'ер-міністр з глыбокім смуткам паведамляе аб сыходзе Лі Куан Ю, першага прэм'ер-міністра Сінгапура. Спадар Лі мірна памёр у галоўным шпіталі Сінгапура», - гаворыцца ў паведамленні ўрада.

У Сінгапуры аб'яўлена тыднёвая жалоба па памерлым лідары краіны. На працягу гэтага часу над афіцыйнымі будынкамі будуць прыспушчаны сцягі.

Дзяржаўнае тэлебачанне перапыніла свае звычайныя перадачы паведамленнямі пра смерць заснавальніка дзяржавы.

Лі Куан Ю да канца жыцця карыстаўся велічэзнай павагай сярод большасці жыхароў Сінгапура, які ў гэтым годзе адзначыць 50-годдзе сваёй незалежнасці.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама назваў Лі Куан Ю мудрым дзяржаўным дзеячам і заявіў, што глыбока засмучаны весткай аб яго смерці.

У Сінгапуры з часоў праўлення Лі дзейнічае заканадаўства, вельмі жорстка рэгламентуе свабоду самавыяўлення жыхароў выспы.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба36

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Смерць, траўма і хрумсткая капуста. Пра што гаварыла Святлана Курс на сустрэчы з беларусамі ў Вільні

Іранскія ракеты збіваюць у небе над Дубаем

Іран сцвярджае, што мінімум 51 чалавек загінуў у выніку ўдару па школе 3

29‑гадовую спецыялістку дзяржпрадпрыемства асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»19

Як адрэагавалі ў свеце на аперацыю ЗША і Ізраіля супраць Ірана9

У Брэсце работнікі МНС знялі з даху чатырохпавярховага дома мужчыну

У Барысаве ў кафэ, што будуецца, адбыўся выбух. Чацвёра пацярпелых

ААЭ і Саудаўская Аравія прыгразілі Ірану адказам на ўдары па іх тэрыторыі

40 дзяўчынак загінула ў выніку ракетнага ўдару па школе на поўдні Ірана — мясцовыя ўлады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба36

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць