Эканоміка11

Лукашэнка: Пакажам туркменам, што не ў лапцях ходзім

Будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната ў Туркменістане даказвае, што беларусы ўмеюць ствараць сучасныя прадпрыемствы, а не толькі захоўваць і эксплуатаваць тое, што дасталося ад папярэдніх пакаленняў.

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню савета рэспублікі нацыянальнага сходу Міхаіла Мясніковіча, які нядаўна ажыццявіў візіт у Туркменістан.

«Усё ж такі мы правільна зрабілі, што пачалі будаваць гэты камбінат. Вопыт і школа, якую нашы будаўнікі там пройдуць, неацэнная. Гэта будзе сведчыць аб тым, што мы не ў лапцях ходзім і эксплуатуем тое, што было створана нашымі продкамі, а ўмеем ствараць самыя сучасныя прадпрыемствы. І, самае галоўнае, мы вучымся, удасканальваем методыку і прыёмы будаўніцтва», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

У размове з журналістамі па выніках сустрэчы Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што Беларусь яшчэ нідзе за мяжой не будавала такія буйныя аб'екты, як Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат.

На будаўніцтве гэтага аб'екта выкарыстоўваюцца найноўшыя тэхналогіі, а па шэрагу інжынерных рашэнняў і абсталяванні камбінат у Туркменістане будзе нават перасягаць аналагічнае прадпрыемства ў беларускім Салігорску. «Гэта школа, новыя тэхналогіі, перспектыва таго, што могуць быць і новыя праекты, якія рэалізуюцца нашымі праекціроўшчыкамі і будаўнікамі за мяжой», — сказаў старшыня савета рэспублікі.

Міхаіл Мясніковіч дадаў, што будаўніцтва камбіната з'яўляецца хоць і самым вялікім, але не адзіным важным праектам у развіцці беларуска-туркменістанскага супрацоўніцтва: «Даволі добрыя праекты разглядаюцца ў іншых галінах, у першую чаргу ў сферы машынабудавання».

«Да канца гэтага года ўжо будзе ў рабоце самы буйны цэнтр беларускай тэхнікі. Пачынаўся ён як МАЗаўскі, але цяпер мы скарэкціравалі праект, і гэта будзе агульнае прадстаўніцтва беларускай тэхнікі: перадпрадажная падрыхтоўка, сэрвіснае абслугоўванне і падрыхтоўка кадраў. Акрамя таго, прэзідэнт сёння скарэкціраваў нашы дзеянні і сказаў аб тым, што гэта павінен быць комплексны цэнтр беларускай эканомікі, які будзе вырашаць пытанні і па іншых таварах, не толькі прадукцыі машынабудавання», - расказаў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, Беларусь і Туркменістан прапрацоўваюць пытанне аб сумеснай рабоце на рынках трэціх краін, у прыватнасці Афганістана і Ірака. Такім чынам, з пляцоўкі ў Туркменістане беларуская прадукцыя атрымае магчымасць пашырэння на рынках іншых дзяржаў рэгіёна.

Каментары1

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце19

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску завяршылі рэканструкцыю школы 1936 года ВІДЭА3

З'явіўся новы штодзённы аўтобусны рэйс у Вільню1

Ужо 23 чалавекі выслалі з Польшчы праз канцэрт Макса Каржа8

На фронце загінуў 27-гадовы хлопец з Вілейкі, які змагаўся на баку Расіі51

Засмучаны трэнер мазырскай «Славіі» пасля няўдалага матча так паразмаўляў з журналістам, што стварыў мем2

Кіроўцаў будуць караць за язду без уключаных фар удзень. Колькі штраф?1

«Без незалежнасці няма свабоды і няма будучыні». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём абвяшчэння незалежнасці9

Расійскі плывец знік без вестак пры спробе пераплысці Басфор у Турцыі

У Беларусі расійскі амбудсмен сустрэлася з украінскім прадстаўніком2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце19

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць