Літаратура

Выйшаў па-беларуску раман Шчэпана Твардаха, прысвечаны вайне ва Украіне

Выдавецтва «Янушкевіч» абвясціла пра старт продажаў беларускага перакладу найноўшага рамана вядомага польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха — «Нуль». 

«Нуль» — гэта выбуховая сумесь ваеннай драмы, псіхалагічнага трылера і філасофскай рэфлексіі пра сутнасць чалавека на вайне. Гэта сучасная ваенная проза, якая разрывае традыцыйныя схемы гераізму і ахвярнасці, уласцівыя савецкаму канону. Твардах паказвае вайну не як эпас пра перамогу, а як хаос, у якім разбураецца чалавечая мараль, і застаецца толькі воля да выжывання.

Калі Шчэпан Твардах адправіўся на ўкраінскі фронт, каб адчуць усё на ўласнай шкуры, з’явілася мноства каментарыяў пра тое, што гэта безадказна, небяспечна і пазёрства, але ў выніку атрымалася моцная кніга.

«Нуль» адначасова адрозніваецца і вельмі падобны да іншых кніг Твардаха. Гэтая кніга непасрэдна адносіцца да сучасных, рэальных падзей. Нягледзячы на раманную форму, у якой напісаная гісторыя Каня, добраахвотніка УСУ з нямецка-ўкраінска-польскімі каранямі, — кніга часам нагадвае рэпартаж. Твардах апісвае гісторыі, эмоцыі і падзеі, якія ён сам перажыў або пачуў ад салдат.

Твардах выбірае выдумку, каб расказаць праўду. У пэўным сэнсе гэта нават дазваляе яму быць больш адкрытым — літаратура факту ва ўмовах вайны патрабуе, напрыклад, гарантавання бяспекі апісаных персанажаў. Выбіраючы мастацкую літаратуру, заснаваную на рэальных падзеях, аўтар можа больш дакладна апісаць рэальнасць.

«Нуль» — гэта шматгранная проза, напісаная жывой мовай. Кніга пра тое, наколькі прыземлена бязглуздай і ў той жа час бязглузда бескампраміснай можа быць вайна.

Беларускі пераклад зрабіла Кацярына Маціеўская, лаўрэатка Прэміі Шэрмана, якая перадала складаную, шматпластавую мову Твардаха з яе гіпнатычнай энергетыкай і трывожным рытмам. 

Шчэпан Твардах — найвядомейшы польскі пісьменнік сучаснасці. Бескампрамісны ў публічнай дзейнасці. Рэзкі на палітычныя выказванні. Кожная выдадзеная ім кніга станавілася падзеяй і абавязкова — бестселерам. Аўтар такіх вядомых, скандальных і гучных раманаў, як «Морфій» (2012), «Драх» (2014). «Кароль» (2016), «Каралеўства» (2018), «Пакора» (2020), «Холад» (2022). Ягоны найбольшы бестселер «Кароль» выйшаў па-беларуску ў 2022 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі18

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў15

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час3

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст20

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве2

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі18

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць