Грамадства1111

Юрыст: Дэкрэт «аб дармаедах» парушае мінімум 5 артыкулаў Канстытуцыі

Эксперты накіравалі пералік законаў і міжнародных нормаў, парушаных Дэкрэтам №3, у Палату прадстаўнікоў.

«Мы думаем, што можна гаварыць як мінімум аб пяці артыкулах Канстытуцыі, якім супярэчыць Дэкрэт №3», — расказвае Еўрарадыё юрыст БХК Дзмітрый Чарных.

Юрысты налічылі цэлы спіс прычын, з якіх дармаедскі дэкрэт трэба адмяніць.

1. Артыкул 41 Канстытуцыі РБ, частка 4. Гарантуе беларусам права на працу, але забараняе прымусовую. То бок прызнае права беларусаў не працаваць.

2. Беларусь уступіла ў Міжнародную арганізацыю працы, ратыфікавала Канвенцыю аб прымусовай працы №29, Канвенцыю аб забароне прымусовай працы №105. Згодна з Канвенцыяй №29, «прымусовая праца азначае любую працу альбо службу, якую патрабуюць ад асобы пад пагрозай пакарання, для выканання якой асоба не прапанавала сваіх паслуг добраахвотна».

Тое самае прапісана ў Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах і Міжнародным пакце аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах. Яны ратыфікаваныя Беларуссю.

3. Апраўдваць Дэкрэт №3 абавязкам грамадзян РБ «браць удзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў», прапісаным у 56 артыкуле Канстытуцыі, нельга. Юрысты БХК называюць гэта падменай паняццяў. «Канстытуцыя і Падатковы кодэкс маюць на ўвазе абавязковую выплату дзяржаўных падаткаў з пэўных відаў дзейнасці». Іншымі словамі, грамадзяне Беларусі абавязаныя сплачваць пошліну падчас звароту ў суд альбо мытную, але ніяк не падатак на дармаедства.

4. Артыкул Канстытуцыі 101. Згодна з ім Дэкрэт №3 з’яўляецца часовым і прымаецца толькі ў выпадку «асаблівай неабходнасці». Аднак у тэксце Дэкрэта аб «асаблівай неабходнасці» няма ні слова, што таксама з’яўляецца парушэннем.

5. Артыкул 67 Закона «Аб нарматыўных прававых актах» забараняе кіраўніку краіны прымаць дэкрэты і ўказы са зваротнай сілай. Тое самае гаворыцца ў артыкуле 101 Канстытуцыі. Юрыст Дзмітрый Чарных удакладняе, што зваротная сіла дазваляецца толькі ў тым выпадку, калі новы закон палягчае становішча грамадзян. Так было, напрыклад, з новым Крымінальным кодэксам, прынятым у 1999 годзе.

6. Ізноў Канстытуцыя: кіраўнік краіны «не мае права сваім актамі абмяжоўваць канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян».

7. Артыкул 56 Канстытуцыі абавязвае «браць удзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў выключна грамадзян Рэспублікі Беларусь». Дэкрэт №3, нагадаем, абавязвае плаціць «за дармаедства» таксама і тых жыхароў краіны, хто не мае грамадзянства Беларусі.

8. Артыкул 32 Канстытуцыі абавязвае бацькоў выхоўваць сваіх дзяцей. На думку экспертаў БХК, Дэкрэт №3 абмяжоўвае магчымасці бацькоў, прымушаючы іх ісці на працу, як толькі дзіцяці спаўняецца 7 гадоў.

9. Яшчэ раз 32 артыкул Канстытуцыі. Ён таксама абавязвае дзяцей клапаціцца пра сваіх бацькоў. Артыкул 100 Кодэкса аб шлюбе і сям’і наўпрост абавязвае дзяцей утрымліваць сваіх недзеяздольных бацькоў. Юрысты звяртаюць увагу на тое, што у Дэкрэце «аб дармаедах» няма ні слова аб вызваленні ад выплаты падатку для тых, хто вымушаны даглядаць сваіх бацькоў, не працуючы з гэтай прычыны.

10. Права на недатыкальнасць прыватнага жыцця. Таксама прапісанае ў Канстытуцыі. БХК лічыць, што збор, апрацоўка і захоўванне інфармацыі аб «дармаедах» падчас складання іх базы можа дазволіць уцечку прыватнай інфармацыі, і звяртае увагу на тое, што тэкст Дэкрэта №3 не гарантуе абароны гэтых асабістых звестак.

Юрысты накіравалі зварот да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дзе называюць Дэкрэт №3 неканстытуцыйным. «Згодна з заканадаўствам, тэкст Дэкрэта №3 павінен быў быць накіраваны Адміністрацыяй кіраўніка краіны ў Палату прадстаўнікоў на працягу трох дзён пасля падпісання. Дэпутаты павінныя яго зацвердзіць. Вось мы і спрабуем неяк паўплываць на іх рашэнне, пералічыць усе супярэчнасці», — гаворыць юрыст Дзмітрый Чарных.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў17

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Усе навіны →
Усе навіны

Віцебскі футбаліст, які абразіў падчас матча камерунца, ездзіў у Смаргонь прасіць у яго прабачэння6

Захарава па-хамску пракаментавала абрынанне вежы ў Рыме. Італьянцы ў адказ паабяцалі ўзмацніць падтрымку Украіны17

ЗША канчаткова знялі санкцыі з «Белавія» і самалётаў Лукашэнкі58

У ЗША ходзяць чуткі вакол Джэй Дзі Вэнса і ўдавы Чарлі Кірка15

У Брэсце паставілі скультуру дэсантніка з аўтаматам — у гонар арханёла Міхаіла18

Расіянкі кажуць, што ў іх масава выпадаюць бровы з-за беларускага геля9

Сталі вядомыя новыя стаўкі аўтамабільнага падатку на 2026 год3

У цэнтры Мінска пачалі знос будынка колішняй фабрыкі

У Ветцы мужчына ўпаў з моста і вісеў над ракой без прытомнасці4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў17

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць