Свет22

Пачалося праектаванне новага тэрмінала аэрапорта Вільні

Дзяржаўнае прадпрыемства «Літоўскія аэрапорты» падпісала дамову на праектаванне тэрмінала прыбыцця Віленскага аэрапорта з архітэктурным бюро «Zaha Hadid Architects», піша LRT.lt.

Выбраная найлепшая архітэктурная канцэпцыя будучага тэрмінала прылёту аэрапорта Вільнюса. Ілюстрацыя: Lietuvos oro uostų

Будаўнічыя работы новага тэрмінала прыбыцця Віленскага аэрапорта плануецца пачаць у 2027 годзе, а адкрыць тэрмінал — у канцы 2028 года.

З улікам усіх праектных прац, абсталявання і рэканструкцыі пад’язных тэрыторый агульны кошт будаўніцтва тэрмінала мае скласці каля 60 млн еўра.

«Гэта важны пераломны момант у абліччы Літвы. Тэрмінал прыбыцця аэрапорта — візітная картка нашай краіны. Мы хочам, каб тых, хто прыязджае, сустракала такая Літва, якая яна ёсць сёння — сучасная, прагрэсіўная і якая хутка расце», — сказаў міністр транспарту Юрас Тамінскас падчас мерапрыемства па падпісанні дамовы на праектаванне.

Агульная плошча будучага тэрмінала прыбыцця Віленскага аэрапорта складзе больш за 12,5 тыс. квадратных метраў. Унутры тэрмінала будуць абсталяваныя каля 2500 кв. м для абслугоўвання пасажыраў, памяшканняў для атрымання багажу, інфармацыйных цэнтраў, зон чакання, а таксама месцаў для гандлю і кафэ.

Увесь праект будучага тэрмінала будзе рэалізаваны ў некалькі асноўных этапаў. Першы этап — да канца 2028 года — уключае праектаванне, абнаўленне існуючай тэрыторыі (знос старых будынкаў, добраўпарадкаванне тэрыторыі і прылеглых участкаў, а таксама пачатак будаўнічых прац па тэрмінале).

Пасля пабудовы новага тэрмінала прыбыцця цяперашні больш не будзе выкарыстоўвацца. Аднак пакуль невядома, што размесціцца на ягоным месцы.

«Літоўскія аэрапорты» заяўляюць, што ў старым будынку маглі б размясціцца гандлёвыя пункты, кафэ, музей авіяцыі, прасторы для творчасці і канферэнцый.

Не выключаецца магчымасць, што ў будучыні стары будынак можа быць знесены, хоць спецыялісты ў ахове культурнай спадчыны супраць такога рашэння. Будынак унесены ў Рэестр культурных каштоўнасцяў.

Каментары2

  • Вільня Маша
    05.11.2025
    Не прайшло і 35 год незалежнасці... Справа за малым - замяніць брук перад вакзалам і пабудаваць Нацыянальны стадыён. За наступныя 35 год справяцца!
  • Ленц
    05.11.2025
    Вільня Маша, маша давай да дому і там кіруй, ліотўцы без цябе дадуць рады

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

Фермер-хіпстар вырашыў прадаваць касцюмы з гербамі Беларусі і Расіі. Цэны касмічныя16

У кожнага пакалення свой колер: у міленіялаў — ружовы, у зумераў — жоўты. А каму належыць «нахабны зялёны»?10

У мінскім «Еўраопце» ў аддзеле выпечкі паклалі пакеты для смецця9

Маладую дзяўчыну з Баранавіч, якая вучылася на педагога ў Гродне, арыштавалі па «справе Гаюна»7

Футбольная зборная Беларусі здзейсніла сенсацыю дня ў Еўропе — 2:2 з Даніяй8

У Славакіі школьнікам не спадабалася прарасійская лекцыя прэм'ера Фіца. Ён параіў ім ісці ваяваць на фронт12

Беларуска пакінула сына ў Tesla — і трапіла ў міграцыйную турму ў ЗША. Праз паўгода яе нарэшце вызвалілі28

Лаўрэатам прэміі Гедройця 2025 года стаў Сяргей Дубавец4

Сляды яшчэ аднаго зніклага актывіста з Гомельшчыны адшукаліся ў магілёўскай турме

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць