Усяго патроху1111

Кацярына Ваданосава: беларуская «Адважная сэрцам» ФОТАСЭТ

Выпадкова ў Беларусі з’явілася Мерыда, галоўная гераіня мультфільму Disney і Pixar «Адважная сэрцам».

Як распавяла «Нашай Ніве» Кацярына, фотасэт не рабіўся наўмысна пад мультфільм. Фатограф Андрэй Бекетаў проста здымаў яе ў строі, рэканструяваным з XIV стагоддзя, што Кацярына пашыла ўручную.

Кацярына Ваданосава і прынцэса Мерыда

У адрозненне ад Мерыды, Кацярына не носіць з сабой лук і стрэлы ды ўжо мае двух дзяцей.

***

Кацярына Ваданосава — беларуская музыка, аўтар тэкстаў і песень. Грала з гуртамі Alta Mente і «Птушыны шлях». Акрамя музыкі займаецца вырабам строяў, упрыгожванняў, каліграфіяй і рэстаўрацыяй мэблі.

«Адважная сэрцам» — мультфільм 2012 года. Распавядае пра прыгоды шатландскай прынцэсы Мерыды, чыю матулю вядзьмарка пераўтварыла ў мядзведзіцу. «Адважная сэрцам» сабраў у сусветным пракаце больш за паўмільярда даляраў, атрымаў «Оскар» і «Залаты глобус» як найлепшы поўнаметражны мультфільм. Мерыда стала першай гераіняй Pixar, якая ўвайшла ў шэраг «дыснэеўскіх прынцэс», а таксама стала першай «дыснэеўскай прынцэсай» без свайго «прынца».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі11

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Кэці Пэры супраць Кэці Пэры. Аўстралійская дызайнерка выйграла пазоў супраць спявачкі, з якой судзілася з-за імя

Трамп: ЗША ўжо атрымалі перамогу над Іранам6

У Магілёве з'явіўся «мост імя Героя Савецкага Саюза М.І. Яшына». Назва тройчы парушае заканадаўства4

Цэны на нафту зноў вярнуліся да ўзроўню вышэй за $100 за бараль3

Нафтавы «запасны праход»: ад энергетычнага калапсу свет ратуюць усяго два трубаправоды

Стала вядома, якія траўмы атрымаў новы вярхоўны лідар Ірана2

У Гомелі жанчына занесла свайго сабаку на стрыжку да грумеркі. Забрала ўжо мёртвага

Турчын даручыў МЗС пераконваць Захад у тупіковасці санкцый13

Расійскі ўрад збіраецца зрэзаць 10% бюджэту5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі11

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць