Здарэнні5353

У супермаркеце «Еўраопт» у Мінску адбылася масавая бойка

Каля трыццаці маладых людзей узялі ўдзел у масавай бойцы каля супермаркета «Еўраопт» на вуліцы Налібоцкай у мікрараёне Каменная Горка ў Мінску. У «разборцы» бралі ўдзел як хлопцы, так і дзяўчаты ад 15 да 25 гадоў. Імаверна, гэта былі жыхары прылеглых дамоў.

Сведкам бойкі быў карэспандэнт «Нашай Нівы». Каля 19.30 12 красавіка маладыя людзі пабіліся да крыві ў раёне крамы. Пасля тыя, што былі ў меншасці, адступілі ў сам супермаркет. Большасць іх пераследавала. Разборкі працягнуліся каля касаў. Міліцыі не было. Моладзь спрабавалі суняць супрацоўнікі крамы і наведнікі. Калі галоўны «праціўнік», юнак у сіняй майстарцы, схаваўся сярод крамы, ягоныя «ворагі» ачапілі выхады, але ён здолеў вырвацца і ўцячы ў кірунку вуліцы Прытыцкага.

Маладыя людзі ўсё яшчэ тусаваліся каля выхадаў з крамы каля 19.50. У сяго-таго з іх былі ў кроў разбітыя бровы і насы. Яны мелі даволі крымінальны выгляд: коратка стрыжаныя, са зламанымі насамі, сухашчавыя.

Паводле некаторай інфармацыі, бойка пачалася з таго, што падлеткі заступіліся за свайго 15-гадовага сябра, які счапіўся з тройкай 25-гадовых коратка стрыжаных хлопцаў з сяброўкамі.

Апытанка

Каментары53

Цяпер чытаюць

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом19

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Усе навіны →
Усе навіны

Улады патлумачылі, чаму ліквідавалі арганізацыю «КіндэрВіта», якая дапамагала дзецям, хворым на рак3

«2 мая пасадзіла бульбу, 4‑га — пасадзілі мяне». Беларуска вярнулася з Польшчы дапамагчы маме — і села за падтрымку Украіны4

У Расіі забараняюць экспарт бензіну3

Міністр культуры хоча ў беларускіх тэатрах дрэс-кода10

Мігранты прыдумалі ноу-хау для пераходу мяжы з Літвой. Праўда, яно ім не дапамагло ВІДЭА

Рубіа пацвердзіў, што ЗША могуць перанакіраваць зброю, прызначаную для Украіны, на Блізкі Усход9

Жыхар Гродна пайшоў на рыбалку і за час прагулкі зняў з сябе больш за 140 кляшчоў4

У Крэўскім замку будуць ствараць музей

У гомельскім рэстаране затрымалі ўдзельнікаў «Гукання вясны». Ім даюць суткі і буйныя штрафы18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом19

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць