Грамадства1414

Выкладчыца МДЛУ Ялецкая: Ніхто не навязвае студэнтам нейкія погляды

У рэдакцыю «Нашай Нівы» чытач даслаў ліст, у якім абураецца спісам экзаменацыйных тэм для іспыту па адным з курсаў 5-га курса перакладчыцкага факультэта Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Ён абураўся фармулёўкай тэмаў у палітычным блоку спісу: тэмы перадаюць прарасійскі і антызаходні погляд на палітычныя падзеі, у тым ліку на крызіс ва Украіне.

Карэспандэнт «НН» пагутарыў з выкладчыцай МДЛУ Аленай Ялецкай, якая складала экзаменацыйныя пытанні. Ялецкая патлумачыла, што фармулёўка тэм заклікае да дыскусіі, а студэнтаў не схіляюць да нейкага канкрэтнага погляду:

«Наш курс называецца «Discussion. Debates» (Дыскусія. Дэбаты). Асноўная задача студэнтаў — навучыцца аргументавана адстойваць нейкі пункт гледжання. Вы можаце мець свой погляд, але вы мусіце аб'ектыўна глядзець на праблемы. А фармулёўка тэмы — гэта толькі матэрыял для дэбатаў, такім чынам яны могуць быць павёрнутыя іншым бокам.

Вось у нас ёсць тэма пра аборты. Яна можа быць сфармулявана як «Аборт — выбар жанчыны», а можа быць сфармулявана як «Аборт — наўмыснае забойства дзіцяці». І ніхто не прымушае студэнтаў казаць, што так гэта і ёсць, ніхто нікога ні да якога пункту гледжання не прымушае».

Што тычыцца падзей ва Украіне, то Ялецкая запэўніла, што, напрыклад, у мінулым годзе тэма пра Майдан была сфармулявана як «People's revolution» — то бок «Народная рэвалюцыя».

Каментары14

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць