Грамадства77

Дашкевіча і Шылу не пусьцілі зь Беларусі

У суботу 2 лютага памежнікі ня выпусьцілі зь Беларусі лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча, а таксама сябру гэтай жа арганізацыі з Салігорску Івана Шылу.

У суботу 2 лютага памежнікі ня выпусьцілі зь Беларусі лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча, а таксама сябру гэтай жа арганізацыі з Салігорску Івана Шылу.

«Я ехаў у Літву, каб высьветліць некаторыя пытаньні адносна маёй вучобы ў Віленскім пэдагагічных унівэрсытэце. Мусіла таксама адбыцца і сустрэча з паплечнікамі. На мяжы мяне завярнулі. Сказалі, што я знаходжуся ў сьпісах часова невыязных зь Беларусі. Прычыну яны не тлумачылі, бо самі ня ведаюць. Параілі зьвярнуцца ў суд Кастрычніцкага раёну Менску, дзе мяне асудзілі на паўтара году зьняволеньня. Так і зраблю на гэтым тыдні, калі зноў адмовяць у выезьдзе, то буду зьвяртацца ў суд аб незаконнасьці такога рашэньня», — кажа Зьміцер Дашкевіч.

Літаральна праз гадзіну на тым самым памежным пераходзе завярнулі яшчэ аднаго “маладафронтаўца” – Івана Шылу.

«Мы ехалі на машыне з Аляксеем Валабуевым у Вільню як турысты. Мяне завялі да начальніка памежнага пераходу, дзе ён і паведаміў, што я невыязны. Нават паставілі нейкі штамп у пашпарт аб забароне пакідаць межы краіны. Валабуеў паехаў далей у Літву, а я застаўся “лавіць” машыну ў зваротны накірунак», — гаворыць Іван Шыла.

«Мне здаецца, што існуе распараджэньне паводле якога ўсім маладафронтаўцам, якіх судзілі паводле крымінальнага артыкулу, забаронены выезд зь Беларусі», — мяркуе З.Дашкевіч.

Нагадаем, што раней аб сваім невыязных статусе даведаліся яшчэ два маладафронтаўцы Яраслаў Грышчэня з Баранавічаў і Барыс Гарэцкі. Апошні ўжо даведаўся прычыну адмовы. Аказваецца, што да суду не дайшоў штраф, які Барыс меўся сплаціць пасьля таго, як ён быў асуджаны за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Гарэцкі спадзяецца, што гэтая справа хутка вырашыцца, і ён зможа зноў выяжджаць за мяжу.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро10

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі рыбак паказаў, як злавіў рыбіну памерам з дзесяцігадовае дзіця ВІДЭА6

Ці чыстае паветра ў беларускіх гарадах? 

Пентагон здабыў таямнічую прыладу з расійскімі кампанентамі. Ёй маглі апраменьваць амерыканскіх дыпламатаў

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»35

Бяляцкі заклікаў свет умяшацца ў сітуацыю ў Іране11

Цікавыя дэталі пра фінал серыяла «Вельмі дзіўныя справы»2

У Расіі коміка Аляксандра Гудкова аштрафавалі за пародыю на песню Шамана «Я — вузкі»2

У Бабруйскім раёне казуля нечакана выйшла да людзей ФОТАФАКТ

Чаму зніклых людзей шукаюць так доўга пры вялікай колькасці камер відэаназірання па ўсёй краіне?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро10

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць