Грамадства

З гродзенскіх журналістаў Кіркевіча і Дзянісава пастанавілі спагнаць па 3,6 млн рублёў

Агульная сума прысуджаных усім журналістам за парушэнне арт. 22. 9 КаАП штрафаў складае на сёння каля 50 млн рублёў.

Суддзя Ленінскага раённага суда Гродна Алена Пятрова па выніках слуханняў 22 красавіка прызнала гродзенскіх журналістаў вінаватымі ў парушэнні арт. 22.9 КаАП за тое, што яны зрабілі для тэлеканала «Белсат» без акрэдытацыі ў МЗС Беларусі відэасюжэт пра выставу слуцкіх паясоў у Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі.

Як распавёў Алесь Дзянісаў, слуханні занялі каля 15 хвілін. Суддзя адзначыла, што прысуджае мінімальнае па арт. 22.9. ч.2 КаАП пакаранне, нягледзячы на тое, што Дзянісава і Кіркевіча не ўпершыню прыцягваюць да адказнасці за парушэнне гэтага артыкула. (Алеся Дзянісава ў 2014 г. штрафавалі, а Алесю Кіркевічу ў 2013-м выносілі афіцыйнае папярэджанне.)

На сёння ўжо 10 беларускіх журналістаў аштрафаваныя паводле арт. 22.9 ч.2 КаАП («незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ») цягам 2015 года.

Агульная сума прысуджаных ім штрафаў складае на 22 красавіка 49 млн 680 тыс. рублёў. Адну з гэтых справаў (Тамары Шчапёткінай) суд будзе пераглядаць. Яшчэ на дваіх журналістаў – Кастуся Жукоўскага і Аліну Літвінчук – днямі складзеныя новыя пратаколы па тым жа артыкуле.

***

Арт. 22.9. КаАП: «Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі».

Ч.2. арт 22.9 КаАП: «Парушэнне вызначанага парадку рассылкі абавязковых бясплатных асобнікаў перыядычных друкаваных выданняў, распаўсюду эратычных выданняў, апублікавання сродкам масавай інфармацыі абвяржэння, а роўна незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі».

Штраф – ад 20 да 50 базавых велічыняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі27

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Усе навіны →
Усе навіны

Пакуль свет засяроджаны на інфляцыі і войнах, у Паўднёвай Карэі новы вораг — выпадзенне валасоў4

Папулярная расійская блогерка памерла пасля касметалагічнай аперацыі8

Джо Байдэн выслужыў пенсію большую, чым заробак у Трампа6

Відэа навагодняй дыскатэкі з вясковага клуба на Гомельшчыне ўзарвала тыкток. Што там незвычайнага?9

Анархіст Дзядок пра аперацыю ў Венесуэле: Вялікая дубінка ў добрых руках27

«Мы прасякнутыя спантаннасцю». Кампанія сяброў выкупіла цэлы вагон, каб сустрэць Новы год у цягніку да Брэста3

Мадура на судзе не прызнаў віны ў наркатэрарызме11

Рамзан Кадыраў прызначыў 20‑гадовага сына віцэ-прэм'ерам Чачні9

У Туркменістане адзін блогер крытыкаваў улады. Неўзабаве знайшлі яго магілу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі27

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць