Навука і тэхналогіі1313

З 1 мая «УКантакце» знікне пірацкая музыка

Ці яна стане ліцэнзійнай, ці «УКантакце» не стане ніякой музыкі. Іначай не стане «УКантакце».

Старонка 404 «УКантакце» — такой можа стаць раздзел аўдыё

Расійскі антыпірацкі закон з 1 мая распаўсюдзіцца не толькі на фільмы, але і на музыку, кнігі і праграмнае забеспячэнне.

Каб пазбегнуць блакіроўкі, музычны раздзел могуць закрыць да заключэння дамоваў.

Пакуль «Раскамнадзор» прасіў не высоўваць прэтэнзій «УКантакце» адразу 1 мая. «Паглядзім, як кампанія будзе працаваць пасля 1 мая», — сказаў РБК гендырэктар расійскай Асацыяцыі па абароне аўтарскіх правоў у інтэрнэце Алег Калеснікаў. Маўляў, вялікім кампаніям трэба больш часу, каб адаптавацца да законаў.

Са жніўня 2013 года ў Расіі быў прыняты закон, што дазваляў блакаваць сайты за нелегальны відэакантэнт — фільмы, серыялы і тэлеперадачы. З пірацкім відэа «УКантакце» больш-менш разабралася: сёння многія пірацкія відэа, загружаныя карыстальнікамі сацсеткі, закрытыя для прагляду.

Напярэдадні прыняцця антыпірацкага закону сацсетка спрабавала выдаліць і пірацкую музыку па патрабаванні праваўладальнікаў (Universal Music Group, Warner UK Music Group і Sony Music). Праз пэўны час амаль уся пірацкая музыка вярнулася.

А ўсё гэта праўда не пірацкая музыка?

З некаторымі праваўладальнікамі, магчыма, дамовіліся, але многія дагэтуль абвінавачваюць «УКантакце» ў пірацтве. Сацсетка, напрыклад, унесеная ў «спіс 301» Гандлёвага прадстаўніцтва ЗША як адзін з найбуйнейшых парушальнікаў аўтарскага права.

Менавіта праз парушэнні аўтарскага права ў раздзеле аўдыё праграма «УКантакце» для iPhone была выдаленая з AppStore у лютым 2014 года і вярнулася толькі ў ліпені — ужо без раздзелу аўдыё, але са спасылкамі на пакупку музыкі ў iTunes.

З 23 на 24 красавіка «УКантакце» анансавала перазапуск раздзелу відэа — цяпер ён будзе нагадваць Youtube з рэкамендацыямі легальных тэлесерыялаў і запісаў відэаблогераў. Пра рэформу раздзелу аўдыё не паведамлялася.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчу зноў заляцелі метэазонды з беларускімі цыгарэтамі

Беларускі самалёт даставіў сакрэтны груз у Камбоджу

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў6

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ27

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч16

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць