Здарэнні55

Амаль 20 тыс. даляраў скралі з-пад матраца ў жыхара Міншчыны

У Смалявіцкім раёне раскрыты крадзеж 19.540 даляраў.

У Смалявіцкі РАУС з заявай пра крадзеж буйной сумы грошай звярнуўся жыхар аграгарадка Слабада.

Паводле слоў мужчыны, невядомы з 10 па 24 красавіка выкраў у яго з дома захаваныя пад матрацам ложка 19 540 даляраў, якія ён збіраў на куплю новай аўтамашыны.

Пры гэтым ніякіх бачных слядоў пранікнення ў дом гаспадар не заўважыў. Разам з тым мужчына не выключыў, што ў адзін з гэтых дзён, сыходзячы на працу, ён мог забыцца замкнуць дзверы. 

Апытанне суседзяў нічога не дало — ніхто не бачыў, каб хтосьці чужы падыходзіў да дома або праходзіў па пасёлку.

Аднак пільны агляд экспертам-крыміналістам дома пацярпелага даў вынік — злодзей усё ж пакінуў невялікі след. Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі крымінальнага вышуку Смалявіцкага РАУС сумесна з калегамі з УУС Мінаблвыканкама і Барысаўскага РУУС устанавілі, што крадзеж учыніла 38-гадовая жыхарка вёскі Вялікая Ухалода Барысаўскага раёна. 

Жанчына спачатку катэгарычна адмаўляла сваё дачыненне да злачынства, аднак пасля нядоўгай гутаркі з аператыўнікамі, пераканаўшыся ў наяўнасці ў іх дастатковых доказаў, вырашыла напісаць яўку з пакаяннем і выдаць выкрадзеныя грошы.

Праўда, ужо не 19 з паловай, а 15 тысяч долараў. 

Паводле слоў затрыманай, яна дзейнічала на ўдачу. Яшчэ здалёк прыкмеціўшы дом, які стаіць крыху наводдаль астатніх, вырашыла паспрабаваць шчасця там, нібыта адчула, дзе ляжыць буйная сума грошай.

«Зрэшты, такі дар у большай ці меншай ступені развіты ў большасці жанчын яе нацыянальнасці.

Многія з іх, ледзь увайшоўшы ў чужы дом, адразу «адчуваюць», дзе гаспадары захоўваюць грошы, і ім досыць пары хвілін, каб непрыметна забраць іх», — гаворыцца ў паведамленні УУС Мінаблвыканкама. 

У дачыненні да затрыманай распачатая справа на падставе ч. 4 арт. 205 КК (крадзеж у асабліва буйным памеры).

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі знясуць даваенны Дом сувязі — замінае пашырыць вуліцу, якая ў гэтым месцы і так мае восем палос1

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне2

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам25

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць