Грамадства2020

Ва ўсёй краіне рэкламуюць гарэлку пад выглядам вады 

На білбордах і тэлерэкламе, якія ў апошнія гады сталі звыклымі, можна бачыць рэкламу пітной вады, якую вельмі цяжка знайсці ў мясцовых крамах, затое там вельмі лёгка знайсці гарэлку пад такой жа назвай, напісаў нам чытач Павел Магілін з Барысава.

Зразумела, гэта зусім не барысаўскае і нават не беларускае ноу-хау. Пітная вада «Налібокі» і «Сваяк» — так званыя «парасонавыя брэнды» алкагольнай прадукцыі. Адзінае афармленне ўпакоўкі (ключавымі элементамі ў такіх выпадках з'яўляюцца лагатып і назва) дазваляе павялічваць продаж гарэлкі, рэкламуючы выпушчаную малымі партыямі мінеральную ваду.

У Расіі яшчэ ў 2006 годзе забаранілі выкарыстоўваць парасонавыя брэнды для рэкламы тавараў, рэклама якіх забароненая. У Беларусі ў 2013 годзе тэлевізійная рэклама пітной вады «Сябры» прызнаная Міністэрствам гандлю схаванай рэкламай гарэлкі, што вырабляецца пад аналагічным назвай. Тэлеканалам і рэкламадаўцу былі накіраваныя прадпісанні аб спыненні распаўсюджвання дадзенай рэкламы.

22 кастрычніка мінулага года Палата прадстаўнікоў РБ прыняла ў першым чытанні законапраект аб забароне рэкламы прадуктаў харчавання пад тытунёвымі і алкагольнымі брэндамі.

Тым не менш, у Барысаве, дзе перыядычна аб'яўляюць п'янству бой, ўводзяць чацвяргі цвярозасці і праводзяць іншыя мерапрыемствы ў гэтым кірунку, працягваюць рэкламаваць гарэлку проста на вуліцах.

З пункту гледжання эканамічнай мэтазгоднасці пазіцыю мясцовых уладаў, якія дазваляюць такую рэкламу, можна зразумець — вытворцы алкагольнай прадукцыі ўносяць важкі ўклад у бюджэт усёй Мінскай вобласці. А з пункту гледжання закона?

Сітуацыю пракаментаваў юрыст Алег Мацкевіч: «Закон «Аб рэкламе» вызначае любую ўтоеную рэкламу як неналежную. Неналежная рэклама не дапускаецца.

Арт. 26 Закона «Аб рэкламе» вызначае, што не дапускаецца выкарыстанне і размяшчэнне (распаўсюджванне) іншымі спосабамі схаванай рэкламы, гэта значыць рэкламы, якая аказвае ўздзеянне на ўспрыманне спажыўца рэкламы, што не ўсведамляецца ім, у радыё-, тэле-, відэа-, аўдыё- і кінапрадукцыі, а таксама ў іншай прадукцыі (у тым ліку на білбордах).

Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ў адпаведнасці з нормамі названага Закона з'яўляюцца органамі, якія ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне ў галіне рэкламы, і ў межах сваёй кампетэнцыі павінны папярэджваць факты неналежнай рэкламы (арт. 5, 9)».

Здымкі зробленыя на вуліцы Гагарына і ў барысаўскіх крамах.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна10

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Усе навіны →
Усе навіны

«Ніколі не баяўся працы рукамі». Беларускі фехтавальнік эміграваў у 58 гадоў і цяпер ставіць вокны ў Кракаве8

Шакуючае відэа забойства ў расійскім тыле двух мірных жыхароў Украіны і іх сабакі прывяло да ўзаемных абвінавачванняў40

Паролем ад камер відэаназірання ў абрабаваным Луўры было слова «Луўр»6

Пуцін асабіста ўручыў медалі Андрэю Лемяшонку і ігуменні Гаўрыіле23

Крэмль рэгулярна выдае «кансервы» з Пуціным, але дэталі выдаюць пастаноўку10

У Польшчы расказалі падрабязнасці пра справу расійскага апазіцыянера, які аказаўся шпіёнам13

Памёр тэлевядучы Юрый Нікалаеў14

У продажы з'явілася халва са смакам скварак і цыбулі8

Віцебскі футбаліст, які абразіў падчас матча камерунца, ездзіў у Смаргонь прасіць у яго прабачэння6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна10

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць