Эканоміка

Сёлета плануецца прыняць Антыманапольны кодэкс ЕАЭС

У 2015 годзе плануецца распрацаваць і прыняць Антыманапольны кодэкс Еўразійскага эканамічнага саюза, які павінен ліквідаваць перашкоды ў гандлі на рынках ЕАЭС.

Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара дэпартамента антыманапольнага рэгулявання Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Аляксандр Курыльчык 12 мая на сумесным пасяджэнні камісій Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі і па эканамічнай палітыцы.

Курыльчык нагадаў, што Дагавор аб ЕАЭС набыў моц 1 студзеня 2015 года, але пакуль захоўваюцца шэраг абмежаванняў, якія перашкаджаюць свабоднаму руху тавараў у межах новага саюза. «Неабходна ўдасканаліць нормы антыманапольнага кантролю, скіраваныя на падтрымку айчыннага бізнесу, павелічэнне асартыменту і зніжэнне цэн», — заявіў ён, кажучы пра найбліжэйшыя задачы.

Курыльчык, у прыватнасці, адзначыў праблему доступу вытворцаў ЕАЭС на рынак Казахстана на прыкладзе з пастаўкамі цукру. «У Казахстане свайго цукру не хапае, яны яго завозяць. Пры гэтым на сёння Малдова мае льготу па выплаце пошліны пры ўвозе цукру на казахстанскі рынак. У выніку і беларускі, і расійскі цукар у Казахстане атрымліваецца больш дарагім», — сказаў ён. 

Паводле слоў Курыльчыка, наконт гэтага ў Казахстане ўжо прайшлі нарады з удзелам прадстаўнікоў ЕЭК. «Думаю, Казахстан у хуткім часе ўнясе прапановы аб адмене льготнай мытнай пошліны пры ўвозе цукру з трэціх краін», — сказаў намеснік дырэктара дэпартамента антыманапольнага рэгулявання Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Усе навіны →
Усе навіны

Учора ў Беларусі было да +20°С

«Мы пакінем Іран вельмі хутка». Трамп анансаваў заканчэнне вайны незалежна ад таго, ці будзе здзелка з Іранам5

Чаму на Блізкім Усходзе так шмат нафты?2

Калібры штодня выпіваюць эквівалент паўлітра піва. Як ім удаецца пры гэтым не п'янець?1

Сенсацыя дня — Італія прайграла Босніі ў серыі пенальці і не едзе на чэмпіянат свету па футболе5

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі14

Ругінене: Для перамоў з Беларуссю ўжо нават прызначаны чалавек20

У Францыі з аўкцыёну прадаюць аўтэнтычны кавалак Эйфелевай вежы

Жлобінскі мужчына хаваўся ад судовых выканаўцаў у лясным шалашы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць