Грамадства2626

«Беларускі набат»: новы трэш расійскай прапаганды 

Расійскія прапагандысцкія пісьменнікі ў чарговы раз выкарыстоўваюць Беларусь у якасці месца дзеяння сваіх твораў. Кніга Аляксандра Афанасьева пад назвай «Беларускі набат» яшчэ не выйшла, але ўжо паспела стаць прадметам абмеркавання ў сеціве пасля публікацыі вокладкі, на якой ёсць і анатацыя да кнігі, якую прыводзім ніжэй.

«2020 год… За 6 гадоў, якія прайшлі з моманту дзяржаўнага перавароту ва Украіне, свет не стаў больш бяспечным. Развязаная ўкраінскімі нацыяналістамі пад патранажам заходніх спецслужбаў грамадзянская вайна пагражае выліцца на тэрыторыю Расіі. Ажывілася і сусветнае тэрарыстычнае падполле з марамі ўзяць рэванш за страту Каўказа.

Сілавыя ведамствы нашай краіны рыхтуюць беспрэцэдэнтныя меры па барацьбе з бандэраўскімі дыверсантамі і міжнародным тэрарызмам. Але вораг збіраецца нанесці ўдар адкуль не чакалі. На гэты раз пад пагрозай апынулася братэрская Беларусь. Сутычка Віктара Сіткова — супрацоўніка Часовай Зводнай Аператыўнай Групы — з падступным усюдыісным ворагам працягваецца…»

Публікацыя кнігі павінна адбыцца ў гэтым годзе, яна ўжо анансаваная на некаторых расійскіх кніжных парталах. Дадзенае выданне з’яўляецца часткай расійскай серыі «Враг у ворот». Сярод твораў гэтай серыі прысутнічаюць кнігі з назвамі «Медаль за город Вашингтон», «Прощай, Америка!», «Бей врага в его логове! Русский десант в Америку», «Гнев Новороссии» і г.д. Пра характар дадзеных твораў можаце судзіць самі.

Дарэчы, кніга з назвай «Беларускі набат» ужо маецца – такую ў 2001 годзе напісаў Дзмітрый Чаркасаў. Шчыра кажучы, гэта таксама той яшчэ шэдэўр. Анатацыя да гэтага твору наступная: «Змоўшчыкі па-ранейшаму не пакідаюць планаў па фізічнай ліквідацыі Прэзідэнта Беларусі. І толькі Улад Рокатаў можа раскрыць іх падступную задуму і выратаваць Кіраўніка Дзяржавы».

Каментары26

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць