Усяго патроху66

Брытанцы прайшлі марафон у касцюмах Гары Потэра, каб сабраць грошы беларускім сіротам

Удзельнікі дабрачыннага марафона. Фота South Wales Argus. 

Супрацоўнікі інтэрната для пацыентаў з пашкоджаннем мозгу з Ньюпарта (Уэльс, Вялікабрытанія) зладзілі дабрачынны марафон дапамогі беларускім сіротам.

Удзельнікі дабрачыннага марафона. Фота South Wales Argus.

17 чалавек апрануліся ў строі герояў серыі кніг пра «Гары Потэра» і эстафетай прайшлі 26 міль. Удзельнікі марафона спадзяюцца сабраць каля тысячы фунтаў. Атрыманыя грошы перададуць дабрачыннай арганізацыі Leaves of Hope («Лісце надзеі»).

Арганізацыя «Лісце надзеі» была створана ў 1999 годзе ва Уэльсе. «ЛІсце надзеі» спецыялізуецца на дапамозе сіротам у Беларусі. У асноўным валанцёры арганізацыі робяць рамонты ў дзіцячых дамах Беларусі і распісваюць сцены.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год38

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве былы намміністра скончыў жыццё самагубствам і ў перадсмяротнай запісцы абвінаваціў жонку2

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА12

Прызначаны новы кіраўнік Віцебшчыны5

Кронпрынц Ірана паабяцаў прызнаць Ізраіль і спыніць ядзерную праграму4

Судовага эксперта арыштавалі за данаты і «здраду дзяржаве»

У Расіі 10 гадоў рабілі сваю віягру і так не змаглі стварыць6

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС5

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год38

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць