Здарэнні2525

Відавочца: Пад Амсціславам збілі расійскі беспілотнік

У рэдакцыю TUT.BY звярнуўся карыстальнік партала, які распавёў, што стаў відавочцам таго, што беларускія вайскоўцы збілі расійскі беспілотнік.

«28 мая я гасцяваў у сяброў у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Калі я ўвечары катаўся на ровары ў раёне вёскі Картыжы, то заўважыў у паветры, дзесьці ў 200 метрах над зямлёй маленькі самалёцік», — распавёў Валянцін.

Ён спыніўся паназіраць за палётам, і ўбачыў проста над самалётам успышку, а потым пачуў гук «як пры салюце». Самалёт перакуліўся ў паветры і ўпаў непадалёк ад лесу.

«Я спачатку не мог зразумець, што адбылося, але калі праз некалькі хвілін пад'ехаў да месца падзення самалёта, то ўбачыў, што ён зусім невялікі — метры тры ўдоўжкі і два ўшыркі, і без лётчыка. Тады я зразумеў, што гэта беспілотнік», — растлумачыў сведка, адзначыўшы, што не ўбачыў якіх-небудзь апазнавальных знакаў на фюзеляжы.

Па словах відавочцы, хвілін праз 10 пасля падзення беспілотніка на месца здарэння прыбылі беларускія вайскоўцы на дзвюх машынах, «УАЗ» і «Урале».

«Яны ачапілі месца падзення і сталі мяне распытваць, што я бачыў, а потым папрасілі сысці», — распавёў Валянцін.

Прыехаўшы дадому, сведка паспрабаваў самастойна апазнаць беспілотнік. Валянцін мяркуе, што больш за ўсё ўбачаны ім лятальны апарат падобны на БПЛА «Птеро-G0», са складу беспілотнага авіяцыйнага комплексу «Птеро-СМ» расійскай вытворчасці.

Мяркуючы па апісанні апарата на сайце вытворцы, ён прызначаны для вядзення «аэра- і фотаздымкі, вулічных і лінейных аб'ектаў, ацэнкі радыёэлектроннай абстаноўкі, у тым ліку выяўлення крыніц перашкод і вымярэння дыяграмы накіраванасці антэнных сістэм».

Такія комплексы, прынамсі паводле афіцыйных паведамленняў Міністэрства абароны, не знаходзяцца на ўзбраенні беларускай арміі, але актыўна выкарыстоўваюцца ў расійскай. Адзначым, што комплексы «Птеро-СМ» таксама выкарыстоўваюцца і іншымі расійскімі структурамі — МНС, паліцыяй і г.д.

Атрымаць афіцыйны каментар Міністэрства абароны Беларусі з нагоды інцыдэнту ўвечары не ўдалося.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Гарачую лінію адкрылі ў Мінску для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе

Блогер Арцём Рыбакін з жонкай Таіс зноў пераехалі — цяпер у Дубай5

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы1

Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

Масавыя пратэсты ў Іране працягваюцца. Пратэстоўцы заклікаюць да звяржэння аяталы Алі Хаменеі і вяртання Рэзы Пехлеві3

Доліна спявае «За грошы — так», а Шурык прапануе дубайскі шакалад: што за трэш глядзелі ў Новы год беларусы з расіянамі7

Фядута: Спачатку зніклі кнігі Святланы Алексіевіч, потым — інагентаў4

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць