Свет2626

У Падмаскоўі прызыўнік уключыў гімн Украіны ў ваенкамаце

Праз антываенную пазіцыю ён пасварыўся з большай часткай знаёмых і родных ды мусіў пераехаць у іншы горад.

Улад Калеснікаў. Фота з асабістай старонкі на Facebook

Улад Калеснікаў, 17-гадовы хлопец з Падольска (Расія) набірае папулярнасць і набывае праблемы праз сваю прынцыповую антываенную пазіцыю.

«Пуцін сядзіць са сваёй зграйкай крымінальнікаў і краінай запраўляе, прычым з дапамогай магутнай прапаганды, — распавядае ён расійскаму аддзяленню «Радыё Свабода». — Гэта маё суб'ектыўнае меркаванне. Можа быць, я памыляюся, але я лічу, што яно правільнае».

Аднойчы Улад прыйшоў у вучэльню з украінскім сцяжком, налепленым на футболку. На сцяжку было падпісана: «Вярніце Крым».

Пабіць, закапаць, заваліць на экзаменах — чаго яму толькі не абяцалі за сцяжок. Праз пэўны час пагрозы спраўдзілі: на Улада напалі з кулакамі (сам ён кажа, што гэта нельга называць словам «збілі» — слабавата), а затым і выключылі з вучэльні «па ўласным жаданні».

Праз антываенную пазіцыю ён пасварыўся і з роднымі, у тым ліку з дзедам, у якога жыў. Дзед адаслаў унука да бацькі ў іншы горад. «Ты мой вораг. Ты аддаў краіну, ты падтрымаў хахлоў, ты, малалетні дурань, не разумееш што ЗША выкарыстоўвае іх як гарматнае мяса, каб заваліць Пуціна. Ты пагроза мне і маёй сям'і. За табой прыйдуць», — казаў Уладу родны дзед.

Улад кажа, што з’ехаў своечасова: калі патэлефанаваў дзеду, каб сказаць, што даехаў нармальна, той распавёў, што ў старую кватэру ўжо прыходзіла паліцыя і пытала, дзе Улад узяў сцяжок ды дзе футболка цяпер. У хуткім часе Улад даведаўся пра выключэнне з вучэльні «па ўласным жаданні».

«Антываенная гісторыя» Улада пачалася раней за сцяжок: ён дэманстратыўна адмовіўся служыць пад гукі гімна Украіны.

Да таго хлопец з сябрам неаднаразова ладзіў акцыі пратэсту ў родным Падольску. У межах апошняй хлопцы вывесілі на даху аднога з дамоў плакат з надпісам «*** вайне».

Па словах Улада, ён не годны да вайсковай службы праз кепскі зрок, але ён «паспяхова» прайшоў медкамісію. Перад тым, як зайсці да прызыўной камісіі, ён уключыў на тэлефоне гімн Украіны. «Рабяты, я не пайду ваяваць у расійскую армію», — заявіў ён камісіі.

«Расійскі гімн мне не падабаецца, таму што я лічу яго хлуслівым, — тлумачыць Улад. — Усё, што там гаворыцца пра свабоду і гэтак далей, — гэта проста брахня чыстай вады».

У адказ на адмову служыць перад Уладам паклалі два акты: адзін пра тое, што ён мае праблемы са зрокам, а другі пра «расстройства асобы» — хлопца запісалі ў вар’яты.

Уладу прапануюць з’ехаць у Кіеў, але ён не хоча пакідаць Расію і плануе зладзіць пікеты пратэсту ў Маскве.

«Гэта самы крайні варыянт, — кажа Улад пра пераезд за мяжу. — Калі хто-небудзь думае, што я зараз пасяджу, зраблю замежны пашпарт, паеду ва Украіну і на гэтым усё скончыцца, то яны памыляюцца».

Каментары26

Цяпер чытаюць

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь48

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

У цэнтры Мінска зноў выстраілася вялізная чарга. Па што гэтым разам?10

Мінабароны Расіі толькі праз два дні пасля заявы пра атаку дронаў на пуцінскую рэзідэнцыю нешта пра яе расказала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць