Грамадства44

У Беларусі будуць выкараняць схаваную рэкламу алкаголю і цыгарэт

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёння на пасяджэнні прынялі ў другім чытанні папраўкі ў закон Беларусі «Аб рэкламе».

Законапраект быў прыняты ў першым чытанні ў кастрычніку 2014 года. Як растлумачыў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Леанід Кавалевіч, дакумент накіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання адносін, якія звязаны з папярэджаннем размяшчэння, распаўсюджвання рэкламы алкагольных напіткаў і тытунёвых вырабаў пад выглядам рэкламы іншых тавараў (работ, паслуг), арганізацый і грамадзян, і накіраваны на павышэнне эфектыўнасці мер па папярэджанні і пераадоленні п'янства, алкагалізму і тытунекурэння, а таксама зніжэнне ўзроўню спажывання алкаголю і тытуню насельніцтвам, змяншэнне негатыўных вынікаў іх спажывання для грамадства.

«Так, у мэтах выключэння магчымых злоўжыванняў для рэкламы, падобнай да рэкламы алкагольных і тытунёвых вырабаў, устанаўліваецца такі ж абмежавальны рэжым, як і для рэкламы абазначанай прадукцыі. А менавіта - забараніць рэкламу, падобную да рэкламы алкагольных напіткаў, у месцах, дзе рэклама такіх напіткаў забаронена. Поўнасцю забараніць рэкламу, падобную да рэкламы тытунёвых вырабаў», - расказаў парламентарый. Ён таксама растлумачыў: пад падобнай у законапраекце маецца на ўвазе рэклама, якая змяшчае назву тавару, арганізацыі, прозвішча грамадзяніна, яго ўласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць), таварны знак або знак абслугоўвання, выяву тавару або яго спажывецкай упакоўкі і г.д.

Пры гэтым законапраектам прапануецца не распаўсюджваць усе гэтыя абмежаванні на рэкламу арганізацый або грамадзяніна, што размяшчаецца на знадворных шыльдах і паказальніках, паколькі спажывец павінен быць праінфармаваны, які суб'ект па гэтым адрасе размяшчаецца. «Гэта ж адносіцца да інтэрв'ю аб дзейнасці арганізацыі. Дапусцім, у часопісе размяшчаецца інтэрв'ю дырэктара Гродзенскай тытунёвай фабрыкі або завода «Крышталь» або любога іншага вінна-гарэлачнага завода. Таксама гэта датычыцца сацыяльнай рэкламы, у якой у прафілактычных мэтах выкарыстоўваюцца выявы тары, што нагадвае алкагольную або тытунёвую спажывецкую тару», - паведаміў Леанід Кавалевіч.

Акрамя таго, паводле яго слоў, папраўкамі прадугледжваецца прывядзенне тэрміналогіі закона «Аб рэкламе» ў адпаведнасць з патрабаваннямі іншых заканадаўчых і міжнародна-прававых актаў, якія складаюць нарматыўную прававую базу Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»38

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек22

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»38

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць