Адроджаны Крыж Еўфрасінні Полацкай вандруе па гарадах і вёсках Полацка-Глыбоцкай епархіі
З 8 па 18 чэрвеня святыню пранясуць па 11 адміністрацыйных цэнтрах Полацка-Глыбоцкай епархіі.
Гэта падзея стала складнікам усіх мерапрыемстваў, прысвечаных Дню памяці прападобнай (5 чэрвеня) і прымеркаваных да 1000-годдзя смерці святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Агульнаепархіяльны Хросны ход з Крыжом Еўфрасінні Полацкай пачаўся 8 чэрвеня пасля Боскай літургіі ў Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры. У гэты ж дзень святыня была дастаўленая ў Наваполацк і далей, да 18 чэрвеня, будзе пранесеная па ўсіх раёнах, якія ўваходзяць у Полацка-Глыбоцкую епархію.
У Глыбокае святына прыбыла з Шаркаўшчыны.

Яе сустрэча адбылася а 15.00 гадзіне на тэрыторыі адроджанага, на новым месцы (колішні Беразвецкі манастыр выкарыстоўваецца сёння пад пенітэнцыярную ўстанову) Беразвецкага жаночага манастыра ў гонар Архістратыга Божага Міхаіла, а затым усе прысутныя Хросным ходам адправіліся ў кафедральны сабор Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў Глыбокім, дзе а 16.00 распачалося Падзячнае набажэнства.
Пасля чаго кожны змог пакланіцца Крыжу вялебнай Еўфрасінні Полацкай.
Святыня ў галоўным праваслаўным храме Глыбокага прабыла да наступнага дня – 15 чэрвеня.
Пасля Боскай літургіі, якая пачалася а 8.00 раніцы, зноў была прадстаўленая магчымасць прыкласціся да Крыжа Еўфрасінні Полацкай, а затым у 11.00 усе тыя, што прысутнічалі на набажэнстве, прайшліся Хросным ходам да Цэнтральнага пляца. Тут а 11.30 было адслужана набажэнства, а ў 12.30 Хросным ходам па вуліцы Маскоўскай глыбачане праводзілі святыню ў далейшы шлях.





Першым храмам Докшыцкага раёна, які прымаў далей крыж, была царква вялікапакутніка Георгія Пераможца ў Сітцах.
Далей – 16 чэрвеня – Докшыцы, дзе Крыж Еўфрасінні Полацкай сустрэлі на пляцы Палявога а 17.10. На наступны дзень – 17 чэрвеня – у Бягомлі сустрэнуць крыж у храме Усіх Святых, дзе адбудзецца набажэнства і глыбокая пашана крыжу.
-
«Знайшлі крайняга», а «паставяць салдафона якога-небудзь». У сацсетках адрэагавалі на звальненне кіраўніка «Мінсктранса»
-
Цыганкоў: Не падазраваў, што Бабарыка з'яўляецца прыхільнікам сацыялізму — мары сярэдняга чалавека
-
Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі
Каментары