ААТ «ААБ Беларусбанк» прадаставіла магчымасць фізасобам перавесці валютныя крэдыты ў рублёвыя.
«Астаткі запазычанасці па ўсіх відах крэдытаў фізічных асоб, атрыманых у замежнай валюце, можна перавесці ў беларускія рублі», - праінфармавалі ў банку. Такое рашэнне прынята з мэтай недапушчэння празмернай нагрузкі па пагашэнні валютных крэдытаў грамадзян.
Перавод запазычанасці ажыццяўляецца па курсе продажу валюты, які выкарыстоўваецца пры правядзенні аперацый з плацежнымі карткамі Беларусбанка на ўмовах, дзеючых па гэтых відах крэдытаў у беларускіх рублях. Канчатковыя тэрміны пагашэння крэдытаў не змяняюцца.
Пры гэтым крэдытаатрымальнікам і паручыцелям трэба прадаставіць банку дакументы, якія пацвярджаюць даходы.
Па пытаннях пераводу валютных крэдытаў у беларускія рублі трэба звяртацца ва ўстановы банка па месцы атрымання крэдытаў.
Каментары