Улада3131

Трусаў: Нацыяналізму ў нас не будзе, у нас будзе патрыятызм

«У Беларусі ніколі не было і ня будзе ў найноўшай гісторыі нейкіх нацыяналістычных памкненьняў. Прэзыдэнт на гэты конт выказваўся шмат разоў», — заявіў журналістам міністар замежных справаў Уладзімер Макей, пад старшынствам якога 1 ліпеня пры МЗС адбылося першае пасяджэньне Кансультатыўнай рады па справах беларусаў замежжа.

Макей адзначыў, што ў краіне жывуць прадстаўнікі больш як ста нацыянальнасьцяў. 

«Нават адзін лаосец, паводле перапісу насельніцтва, жыве. І мы не хочам, каб нейкая нацыя дамінавала над прадстаўнікамі астатніх нацый і народнасцяў, якія жывуць у Беларусі. Такога не было і ніколі ня будзе. Гэта не палітыка беларускага кіраўніцтва, не палітыка прэзыдэнта Беларусі. Таму тут нацыяналізму ня будзе ніколі», — цытуе БелаПАН міністра.

Паводле Макея, нацыяналізм «сьпее толькі ў розумах дурных людзей, якія, напэўна, спрабуюць за мяжой ці дзесьці яшчэ дасягнуць, магчыма, сваіх нейкіх палітычных мэтаў»: 

«Мы арыентаваныя на тое і зацікаўленыя ў тым, каб у Беларусі быў міжнацыянальны і міжканфэсійны мір, згода і спакой. І мы ня хочам, каб у Беларусі адбываліся падзеі, якія адбываюцца ў некаторых іншых краінах. За прыкладамі далёка хадзіць ня трэба».

Макей параіў супакоіцца ўсім, хто «нешта выдумляе пра рост нацыяналізму ў Беларусі».

У пасяджэньні Кансультатыўнай рады па справах беларусаў замежжа 1 ліпеня ўзялі ўдзел 32 дэлегаты з 18 краін, а вынікам працы стане стварэньне дарожнай карты, якая ляжа ў аснову падрыхтоўкі праграмы «Беларусы замежжа» на 2016—2020 гады.

Камэнтуючы выказваньні Ўладзімера Макея, старшыня ТБМ Алег Трусаў адзначыў:

«Я з ім згодны, нацыяналістычных памкненьняў у Беларусі ня будзе. У нас памкненьні толькі патрыятычныя. Трэба быць патрыётам, а не невядома кім. Патрыятызм — гэта асноўнае, што трэба гадаваць у Беларусі. І кожны грамадзянін павінен быць патрыётам. І ўсе гэтыя камунячыя выслоўі тыпу «нацыяналіст» — гэта нядобрая спадчына Савецкага саюзу. Мы не павінны шырока гэты савецкі тэрмін ужываць. А ўжываць нармальны тэрмін: «патрыя», «патрыятыст», «патрыёт». Спачатку «нацдэм» быў, потым «нацыяналіст» — гэта ўсё словы жахлівай таталітарнай савецкай спадчыны. Таму трэба ўжываць слова «патрыёт» і кожны грамадзянін, незалежна ад нацыянальнасьці, павінен быць патрыётам сваёй краіны». 

Алег Трусаў мяркуе, што Макей адказвае «рускаму міру», калі раіць супакоіцца ўсім, хто «нешта выдумляе пра рост нацыяналізму ў Беларусі»:

«І я тут згодзен з ім. У нас ідзе рост патрыятызму. А ніякага нацыяналізму ў савецкім разуменьні няма. Але калі «рускі мір» на танках прыедзе, то будзе як ва Украіне. Тут ужо пачнецца невядома што. Ну, пакуль на танках не прыехалі, то, канечне, няма. А як прыедуць, то будзе. Якія зараз варожыя адносіны да ўсяго рускага ва Украіне! Ну, што рабіць, калі забралі Крым і забіваюць на Данбасе кожны дзень? Так што ў дадзеным выпадку я за патрыятызм і супраць гэтых савецкіх тэрмінаў». 

Таксама Алег Трусаў адзначыў, што Макей, у адрозьненьне ад іншых, ведае шмат замежных моваў і цудоўна гаворыць па-беларуску: «Каб такія ўсе былі, то, канечне, патрыятызму ў краіне было б намнога болей. А калі чалавек бяз рускага мата ня можа трох словаў звязаць, то які з яго патрыёт?»

Каментары31

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Венгрыі патлумачылі затрыманне супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка адмываннем грошай11

Жыхарку расійскага Тальяці прысудзілі да 14 гадоў. Размовы з ёй пра Украіну знаёмы на спатканнях запісаў на дыктафон і аднёс у ФСБ7

Апублікавалі дакументы па справе Эпштэйна з абвінавачваннямі супраць Трампа6

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон3

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць