Грамадства11

Наступствы засухі: зменшыцца ўраджай збожжавых і вывадкі ў буслоў

У беларускіх рэках зафіксавалі гістарычны мінімум вады. Гэта звязваюць з мінімальнымі ападкамі ўзімку, адсутнасцю паводкі і засушлівым пачаткам лета. Па некаторых рэках ужо не могуць плаваць судны.

Рака Прыпяць напрыканцы чэрвеня

Пагроза судаходству

«На некаторых рэках узровень вады дасягнуў небяспечнага значэння. Гэта значыць, такі ўзровень вады небяспечны для баржаў і яшчэ некаторых судоў. Такія месцы ёсць на Беразіне, на Сожы і на Дняпры. Але вада там усё ж ёсць», — апісваюць наступствы ў дэпартаменце па гідраметэаралогіі Мінпрыроды.

Замор рыбы

З-за нізкага ўзроўню вады можа пацярпець рыба ў вадаёмах. Бо ў вадзе не хапае кіслароду. Гэта можа справакаваць заморныя з'явы.

«Небяспека заморных з'яваў ёсць для рыбы, і яны ўжо прысутнічаюць, але гэта не прымае пакуль масавага характару. Каб усё ўзнавілася, мусяць прайсці актыўныя дажджы. Але гэта можа справакаваць паводкі, што таксама блага», — аналізуюць у дэпартаменце гідраметэаралогіі Мінпрыроды.

У птушак менш птушанят

У буслоў і іншых відаў, якія жывуць каля вадаёмаў, зніжаецца вывадак. На Прыпяці ў некаторых месцах у качак зусім не было птушанят. На Тураўскім лузе, важным для гнездавання птушак, сёлета вывадак нулявы. Такія дадзеныя агучвае спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Сямён Левы:

«Для многіх рэк на Палессі назіралася падобная карціна: калі недасяжная раней з-за вады тэрыторыя стала дасяжнай для драпежнікаў. Гэта заўважна адбіваецца на вывадку птушак. Але за адзін год такі ўплыў можа моцна не адбіцца на папуляцыі. Бо ў іншых месцах птушкі гняздуюцца і выводзяць птушанят».

Пры гэтым у буслоў сёлета налічваюць па 1-2 птушанятах (пры нармальным вывадку 2-5). Арнітолагі нават кажуць пра выпадкі, калі буслы выкідваюць слабых птушанят з гнёздаў.

Каля 6% ураджайных плошчаў сапсаваныя засухай

У міністэрстве сельскай гаспадаркі не прадракаюць вялікіх страт з-за засухі. Але прызнаюць, што Гомельская вобласць сёлета пацярпела ад сонца, таму ўраджай усё ж будзе крыху меншы.

«Пацярпелая найбольш — Гомельская вобласць, мы, вядома, з-за яе недабярэм крыху. Але ўраджаю ўсім хопіць».

Па папярэдніх падліках спецыялістаў з навукова-практычнага цэнтру па земляробстве Акадэміі навук, сёлета збяруць каля 7 мільёнаў тон збожжа, паведамляе БелТА. Летась сабралі больш за 9 мільёнаў тон.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»4

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска мужчына хацеў саскочыць з шостага паверха. Псіхолаг змог яго адгаварыць

Ці ўпадуць сёлета цэны на жыллё?5

Памілаванага і дэпартаванага ўкраінца, які два гады быў у калоніі Шклова, мабілізавалі на фронт11

Як цяпер жыве Наталля Хершэ, якую адправілі ў калонію за сарваную з сілавіка балаклаву2

«Камера настолькі крутая, што можна ўбачыць мадэль тэлефона». Кіроўцы расказваюць, як ДАІ адсачыла іх з тэлефонам за стырном7

На вайне загінуў сын расійскага неанацыста Вячаслава Дацыка13

Оперны тэатр апублікаваў фота дырэктаркі, але перастараўся з фоташопам4

Названы самы высокааплатны акцёр мінулага года

Аргенцінец закахаўся ў беларуску і пераехаў на хутар пад Маладзечнам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»4

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць