Навука і тэхналогіі66

Праграміст стварыў сацсетку для беларускіх герояў

Пакуль зарэгістраваліся 32 героі.

Тыповая старонка «Беларускіх герояў»

Больш як год таму 24-гадовы праграміст Алег Хвядзьковіч стварыў сайт «Беларускія героі», распавядае dev.by.

На сайце belarusianheroes.com Адам Міцкевіч «зафрэндзіў» Мележа і Напалеона Орду, а Браніслаў Тарашкевіч — Ластоўскага і Геніюш. Яны рэгулярна публікуюць свае фота, на іх старонках можна пачытаць пра важныя падзеі з іх жыцця.

Праект некамерцыйны. Як распавядае Алег, ён з дзяцінства цікавіўся гісторыяй. Праграміст быў уражаны артыкулам «Камсамольскай праўды» пра рэпрэсіі 30-х гадоў — гісторыяй пра тое, як Цішка Гартны пасля допытаў скончыў жыццё самагубствам, і здымкамі Максіма Гарэцкага да і пасля катаванняў НКВД.

Найперш ён абраў для сайта тэму рэпрэсаваных беларусаў, але пазней дадаў пісьменнікаў, артыстаў, спартоўцаў і навукоўцаў, а таксама аздабленне «пад сацсетку». Сумарна на сёння набралася 32 героі з дэталёвымі старонкамі ў «сацсетцы».

Аўтар «Беларускіх герояў» распавядае пра адсутнасць дапамогі ад музеяў (хаця музею Купалы ён нават дапамог з бяспекай — параіў змяніць лагін і пароль ад сайта з «admin — admin» на нешта больш складанае). Ён быў бы рады дапамозе неабыякавых па начыненні сайта, па даданні на яго гістарычных і актуальных падзей — напрыклад, імпрэзаў, прысвечаных героям.

Чытайце вялікае інтэрв’ю стваральніка «Беларускіх герояў» на dev.by >>>

Каментары6

Цяпер чытаюць

«А што Эпштэйн? Можна падумаць, што ты б адмовілася». Боты ўсталі на абарону Карыны Шуляк

«А што Эпштэйн? Можна падумаць, што ты б адмовілася». Боты ўсталі на абарону Карыны Шуляк

Усе навіны →
Усе навіны

Вайскоўцы ЗША затрымалі яшчэ адзін танкер расійскага ценявога флоту1

У праекце новай канстытуцыі Казахстана змянілі фармулёўку аб выкарыстанні рускай мовы6

Бачылі сям’ю на ўпакоўцы вядомага батона? Іх адшукалі ў Threads1

На адной з вуліц у цэнтры Мінска ўвялі аднабаковы рух1

Урад Кіра Стармера трапіў у сур'ёзны палітычны крызіс. І ўсё зноў з-за Эпштэйна2

Найлепшы футбаліст Беларусі, які выбіраў паміж турэцкім і карэйскім клубамі, пераходзіць у віцебскі «Макслайн»2

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза28

Ціханоўская паедзе на Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы3

За што людзі любяць Беларусь?15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што Эпштэйн? Можна падумаць, што ты б адмовілася». Боты ўсталі на абарону Карыны Шуляк

«А што Эпштэйн? Можна падумаць, што ты б адмовілася». Боты ўсталі на абарону Карыны Шуляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць