Грамадства

Летні рэаліці-конкурс гарадскіх праектаў #РазамМінск збірае ідэі

Пераможцаў чакае прызавы фонд у $2000.

Змяніць горад, атрымаць вядомасць і выйграць прыз – усё гэта можа зрабіць кожны мінчук. 15 ліпеня стартаваў першы летні рэаліці-конкурс гарадскіх праектаў #РазамМінск.

Удзельнічаць у конкурсе могуць праекты, накіраваныя на паляпшэнне гарадскога сацыяльнага і культурнага асяроддзя сталіцы.

Пераможцаў чакае прызавы фонд у $2000.

Арганізатарамі конкурсу выступілі грамадская некамерцыйная платформа Talaka.by, кампанія velcom і інтэрнэт-партал Onliner.by.

Да ўдзелу ў рэаліці-конкурсе #РазамМінск запрашаюцца актыўныя мінчукі, якія хочуць развіваць свой горад і паляпшаць жыццё яго жыхароў у розных сферах: экалогія, культура, адукацыя, музыка, спорт, тэхналогіі, даступнасць і г.д. Удзельнікі змогуць прайсці ўсе этапы ад прыдумвання ідэі да поўнай рэалізацыі праекта пры падтрымцы каманды Talaka.by і дапамогі гледачоў.

У вас ёсць цікавая ідэя для Мінска? Каб стаць удзельнікам рэаліці-конкурсу, размясціце яе проста зараз у Інкубатары ідэй на платформе Talaka.by.

Спачатку вам неабходна будзе сабраць каманду мінімум з двух чалавек і атрымаць 25 пазнакаў «Гэта важна». Адкрыты прыём ідэй працягнецца да 27 ліпеня ўключна.

Каманды, якія за месяц паспяхова завершаць свае міні-праекты, пазмагаюцца за прызы ў некалькіх намінацыях: «Найлепшы гарадскі праект», «Выбар мінчукоў», спецыяльная намінацыя Talaka.by «Сацыяльны прадпрымальнік». Кампанія velcom, якая развівае сучасную гарадскую культуру і дапамагае дзецям, у рамках конкурсу заснавала спецыяльную намінацыю «Дзіцячы горад».

Пераможцы рэаліці-конкурсу #РазамМінск будуць абвешчаны 16 верасня.

Азнаёміцца з падрабязнымі правіламі #РазамМінск можна на сайце конкурсу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 70% людзей у Астраўцы не супраць, каб у іх зрабілі могільнік радыеактыўных адкідаў — дзяржаўныя апытанні12

Зацвердзілі новыя правілы бытавога абслугоўвання

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана ўжо 80 тысяч еўра5

Коўл: Канчатковага рашэння наконт запрашэння Лукашэнкі ў ЗША няма7

У Dana Mall зрабілі велікодны гарадок

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць