Эканоміка22

Магчымасць бязвізавага наведвання Беларусі на працягу трох дзён прыцягне транзітных турыстаў

Магчымасць бязвізавага наведвання Беларусі на працягу трох дзён, якая зараз абмяркоўваецца ў краіне, дапаможа выкарыстаць патэнцыял транзітных турыстаў, заявіў на прэс-канферэнцыі 30 ліпеня ў Мінску дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Рыгор Памяранцаў. 

«Мы транзітная краіна, і над намі пралятае вялікая колькасць турыстаў з Еўропы ў Расію, краіны Паўднёва-Усходняй Азіі.

Калі мы прапануем турыстычны прадукт, камбінаваны тур: наведваючы Расію ці іншыя краіны, рабіць перасадку ў нацыянальным аэрапорце Мінск з магчымасцю выхаду з аэрапорта, то такім чынам можна прыцягнуць турыстаў, якія, магчыма, ніколі не думалі наведваць Беларусь», — лічыць Памяранцаў. 

Акрамя таго, адмена віз для транзітных турыстаў «можа справакаваць ланцуговую рэакцыю», і такія турысты стануць «нашымі агентамі ўплыву» і будуць расказваць пра Беларусь сваім знаёмым. 

Такая магчымасць спрыяла б развіццю нацыянальнай авіякампаніі і стала б яе «козырам», дадаў Памяранцаў.

«Гэта дадатковыя аб'ёмы для аэрапорта, для горада, для краіны. Усе, хто працуе ў гэтай сферы, могуць атрымаць дадатковую валюту», — сказаў ён. 

Пры гэтым дырэктар агенцтва падкрэсліў, што рашэнне аб адмене віз павінна быць прынятае «на вышэйшым узроўні ўрада», бо закранае працу сілавых ведамстваў, Міністэрства замежных спраў і консульскіх устаноў. «Тут ёсць пытанні і міграцыйнага кантролю, нелегальнай міграцыі, тэрарыстычных пагроз. Усё гэта трэба ўзважваць і знаходзіць правільнае рашэнне», — растлумачыў Памяранцаў. 

Перад турыстычнай галіной, дадаў ён, стаіць задача «паказаць перспектывы гэтага рашэння, расказаць, чаго дамогся Пекін ці Шанхай, калі кіраўніцтва Кітая прыняло аналагічнае рашэнне».

«Я сам скарыстаўся такой паслугай. Калі ляцеў на канферэнцыю ў Лас-Вегас з Новасібірска, у мяне былі варыянты ляцець цераз Заходняе паўшар'е ці праз Усходняе, і стыкоўка была ў Пекіне, прычым не вельмі добрая — трэба было прыляцець раніцай і вылецець позна ноччу, гэта значыць сядзець увесь дзень у аэрапорце, — сказаў Памяранцаў. — Магчымасцяў была маса — можна цераз Еўропу ляцець, цераз Японію, цераз Бангкок, але я выбраў пералёт цераз Пекін, таму што я мог забіць двух зайцаў адным стрэлам: я прыляцеў, выйшаў у горад, выдатна правёў дзень у Пекіне, пагуляў, купіў нейкія сувеніры, вярнуўся ў аэрапорт, сеў у самалёт, заснуў і прачнуўся ў пункце прызначэння». 

Паводле слоў спецыяліста, Санкт-Пецярбург атрымаў больш за паўмільёна новых турыстаў у год толькі за кошт таго, што ўлады дазволілі праводзіць у горадзе трое сутак без візы пасажырам круізных лайнераў, якія да гэтага наогул не заходзілі ў Санкт-Пецярбург.

Больш за тое, у Расіі абмяркоўваецца пашырэнне гэтай ініцыятывы. Першае чытанне ў Дзярждуме прайшоў законапраект, які вызначае 12 аэрапортаў (у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Сочы і іншых гарадах), куды могуць прылятаць турысты і праводзіць у Расіі без візы 72 гадзіны.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»44

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрутай упрыгожылі клумбу»: працяг гісторыі са знойдзеным пацучыным ядам у Мінску3

Прэм'ер Літвы: Можна разгледзець сустрэчу з Беларуссю на ўзроўні віцэ-міністраў, але ў Вільні ёсць умовы15

Браты-славяне прадалі Пятрухіну машыну за $1350. Аказалася, абсалютнае ламачча41

Пальчыс пра Латыпава: Ён у вельмі дрэнным стане, суіцыдальныя думкі, 1,5 года адзіночкі4

На мінскім пераходзе заўважылі дзіўную кнопку «для баскетбалістаў». Вось што гэта аказалася2

У Брэсцкім раёне на будаўнікоў упала пліта

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»44

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць