Эканоміка22

Знешні дзярждоўг Беларусі дасягнуў 12,7 млрд долараў ЗША

Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь на 1 ліпеня 2015 года склаў 249,8 трлн рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам года на 52,4 трлн рублёў, ці 26,5%. 

Як паведамляе Міністэрства фінансаў, знешні дзяржаўны доўг па стане на 1 ліпеня 2015 года склаў 12,7 млрд даляраў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 101,0 млн даляраў, ці 0,8% (з улікам курсавых розніц). 

У студзені—чэрвені 2015 года прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на 679,1 млн даляраў ЗША: 429,7 млн даляраў — урада і банкаў Расійскай Федэрацыі; 228,8 млн даляраў — банкаў КНР; 20,6 млн даляраў ЗША — МБРР. 

Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку 2015 года склала 547,8 млн даляраў ЗША: 150,0 млн даляраў — урад Расійскай Федэрацыі; 75,9 млн даляраў — МВФ; 176,6 млн даляраў — Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця; 80,5 млн даляраў — банкі КНР; 7,5 млн даляраў — МБРР; 0,7 млн даляраў — ЗША; 56,6 млн даляраў — банкі Венесуэлы. 

Унутраны дзяржаўны доўг на 1 ліпеня склаў 55,2 трлн рублёў, павялічыўшыся з пачатку 2015 года на 6,8 трлн рублёў, ці 14,1% (з улікам курсавых розніц). 

За студзень—чэрвень 2015 года размешчана ўнутраных валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную 88,2 млн даляраў ЗША, і 340,5 млрд рублёў. З пачатку 2015 года пагашана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для фізічных і юрыдычных асоб (без уліку аперацый па абмене) на 175,0 млн даляраў ЗША і 815,9 млрд рублёў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць