У Беларусі людзі ў шоку ад рэзкага росту цэн на каву. Так, у тыктоку адна жанчына паказала відэа з цэннікамі ў адной з крам — напрыклад, Lavazza каштуе амаль 150 рублёў, а іншыя гатункі — ад 56 да 117 рублёў, заўважыла BG.Media.

Каментатары пад відэа не хаваюць здзіўлення: адны пішуць пра сусветны крызіс, а іншыя жартоўна прапануюць пераходзіць на «Жакей». Іншыя ж нагадваюць, што ў навінах даўно было пра тое, што кававы крызіс — сусветны і звязаны з неўраджаямі.
Сапраўды, прычына росту цэн — глабальны дэфіцыт кавы. З-за засухі і экстрэмальных умоў у Бразіліі і В’етнаме, асноўных сусветных вытворцах кавы, ураджай значна зменшыўся. Гэта выклікала скачок сусветных цэн.
Напрыклад, на біржы ICE цэны на арабіку выраслі на 70% у параўнанні з канцом 2024 года. Таксама рэзка падаражэлі какава-бабы, што адбілася на цане шакаладу.
Беларусь, як імпарцёр, аўтаматычна адчувае гэты рост. Мясцовыя вытворцы цяпер купляюць зялёнае зерне для пражання кавы ўжо па $10, і чакаецца рост да $12. Гэта можа прывесці да таго, што звычайны капучына ў кавярнях будзе каштаваць да 9 рублёў, а дробныя кавярні рызыкуюць збанкрутаваць.
Эксперты групы BEROC папярэджваюць: рост цэн на каву і шакалад працягнецца. Ужо ў лютым 2025 года кава падаражэла на 26%, шакалад — на 30%, і гэта толькі пачатак.
«Салодкая гліна за 9 рублёў». Беларусы спрачаюцца з-за цаны на шакаладку «Алёнка»
У ЗША пачасціліся крадзяжы неабсмажанай кавы на фоне росту коштаў на зерне
«Капучына ад 9 рублёў у красавіку-маі — цалкам рэальна». Што будзе з цэнамі на каву ў Беларусі
Цана на арабіку пабіла абсалютны рэкорд. Што адбываецца і ці хопіць нам кавы?
Каментары
Кофе с их ценами фтопку.