Грамадства4343

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Адпаведнае рашэнне сёння было апублікавана на сайце Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.

Аляксандр Машэнскі

Варшава палічыла беларускага мультымільянера Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай і ўнесла яго ў санкцыйныя спісы.

У дачыненні да Аляксандра Машэнскага прымяняюцца наступныя меры:

  • Замарожванне фінансавых сродкаў і маёмасці, якая яму належыць ці знаходзіцца пад яго кантролем.
  • Забараняецца перадаваць яму фінансы ці эканамічныя рэсурсы (наўпрост ці ўскосна).
  • Забарона на ўдзел у любых схемах, што абыходзяць гэтыя абмежаванні.
  • Выключэнне з удзелу ў дзяржаўных закупках і конкурсах у Польшчы.
  • Унясенне ў спіс іншаземцаў, чыё знаходжанне ў Польшчы лічыцца непажаданым.

У аргументацыі рашэння адзначаецца, што Аляксандр Машэнскі мае цесныя асабістыя, палітычныя і дзелавыя сувязі з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён з'яўляецца кіраўніком буйной кампаніі «Санта-Брэмар», якая атрымлівае асаблівыя льготы ад беларускага ўрада і займаецца гандлем з Расіяй. Машэнскі таксама звязаны з малочнай прамысловасцю праз кампанію «Савушкін прадукт», якая мае доступ да дзяржаўных рэсурсаў і прадпрыемстваў.

Польскія ўлады звяртаюць увагу, што ён падтрымліваў Лукашэнку, у тым ліку падчас выбараў 2020 года і ўдзельнічаў у «таемнай інаўгурацыі». Быў узнагароджаны ордэнам, уваходзіць у блізкае кола Лукашэнкі і карыстаўся дзяржаўнымі самалётамі больш за 30 разоў.

Усё гэта, на думку польскіх уладаў, сведчыць пра глыбокую інтэграцыю Аляксандра Машэнскага ў беларускі аўтарытарны рэжым. Таму яго знаходжанне ў Польшчы можа ўяўляць пагрозу бяспецы дзяржавы, асабліва ў кантэксце расійскай агрэсіі супраць Украіны і ўдзелу Беларусі ў падтрымцы гэтых дзеянняў.

У аргументацыі згадваюцца засакрэчаныя лісты начальніка разведкі і спецслужбаў. У Машэнскага ёсць 30 дзён на абскарджванне рашэння. 

Вядома, што апошнія гады сям'я бізнэсмена жыла ў Варшаве, а сам ён рэгулярна да яе ездзіў.

Каментары43

  • Ндаааа
    09.07.2025
    Ну і мудакі гэтыя "начальнікі"
  • Барадзед
    09.07.2025
    Надо донатить на перамогу.
  • Барадзед
    09.07.2025
    Чэсь, верно поляки подметили, без связи с лукашистам бизнес Мошенского в Беларуси был бы невозможен.

Цяпер чытаюць

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе38

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына купіў кватэру ў «дармаеда» — і заплаціў за камуналку па поўным тарыфе3

Як у апошнія дні з размахам пакалядавалі беларусы па ўсёй краіне ВІДЭА5

Сырскі анансаваў контрнаступы УСУ14

Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швецыі9

Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада27

Якія самыя дарагія карціны ў Нацыянальным мастацкім музеі4

Падчас пратэстаў у Іране загінула як мінімум 5000 чалавек1

На паказе кіно ў Мінску гледачы пабіліся і сталі аблівацца газіроўкай — што здарылася?18

Беларускія біятланісты не трапяць на Алімпіяду — нават у нейтральным статусе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе38

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць