Свет33

Разгон мітынгу ў Ерэване перарос у баі

Сутычкі перарасьлі ў перастрэлку, у выніку якой загінулі 8 і параненыя 133 асобы. Баі спыніліся толькі пасьля закліку Лявона Тэр-Петрасяна ачысьціць вуліцы на час надзвычайнага становішча, уведзенага на 20 дзён. «Рэвалюцыя адбываецца тады, калі ёсьць прынцыповая асоба з-па-за сыстэмы, якая хоча сыстэму зьмяніць, — кажа Авэтык Ішканян, старшыня Хэльсынскага Камітэту Арменіі. — Але гэтая апазыцыя сама стварыла гэтую сыстэму. Яны абое рабое».

Уначы армянская паліцыя разагнала бестэрміновы мітынг апазыцыі, што праходзіў на плошчы Свабоды ў цэнтры сталіцы. Яна выбрала для гэтага начны час, калі ў намётах заставалася ўсяго некалькі тысячаў чалавек. Лідэра апазыцыі Лявона Тэр-Петрасяна паліцыянты сілай даставілі ў ягоную рэзыдэнцыю.

Вядома таксама, што ўладамі чыніліся перашкоды журналістам, фота і відэаматэрыялы зьнішчаліся. Цяпер увесь цэнтар Ерэвану ачэплены войскамі, паліцыя ліквідуе намёты.

Тэр-Петрасян заклікаў сваіх прыхільнікаў сабрацца на мітынг ізноў а 15.00 мясцовага часу (13.00 беларускага). Аднак мітынг стыхійна аднавіўся на іншым месцы, на праспэкце перад будынкам францускага пасольства, ад самага раньня. На 11.00 у ім удзельнічалі некалькі дзясяткаў тысячаў чалавек. Да вечара мітынгоўцы ўзьвялі чатыры барыкады.

Пад вечар стала вядома, што прэзыдэнт Качаран увёў у сталіцы надзвычайнае становішча тэрмінам на 20 дзён.

Пасьля надыходу ночы сутычкі перарасьлі ў перастрэлку, у выніку якой загінулі 8 і параненыя 133 асобы. Невядомыя людзі адкрывалі беспарадачны агонь, групы людзей падпальвалі будынкі і аўтамабілі. Улады абвінавачваюць у гэтым апазыцыю, апазыцыя лічыць, што гэтак пад покрывам цемры дзейнічалі агенты ўладнае групоўкі.

Мітынг спыніўся толькі пасьля закліку Лявона Тэр-Петрасяна ачысьціць вуліцы на час дзеяньня надзвычайнага становішча. Былы прэзыдэнт, зьмешчаны ўчора пад хатні арышт, выступіў з гэтым заклікам а 3.30 ранку. Да самага гэтага часу цэнтар гораду заставаўся ў руках прыкладна 30 тысячаў маніфэстантаў, многія зь якіх былі ўзброеныя.

У Арменіі ўзбраеньне маюць шматлікія грамадзяне, легальна дзейнічаюць розныя ваенізаваныя структуры. Краіна знаходзіцца фактычна ў стане вайны з суседнім Азэрбайджанам за населены армянамі горны раён Карабах (Арцах).

У штабе Лявона Тэр-Петрасяна паведамілі, што паліцыя заблякавала будынак інфармацыйнага агенцтва А1+ і рэзыдэнцыю Тэр-Петрасяна.

Мітынг апазыцыі доўжыўся 10 сутак. Ягоныя ўдзельнікі патрабавалі прызначэньня новага галасаваньня й прадастаўленьня тэлеэтэру. Нягледзячы на спарадычныя затрыманьні, увесь мінулы тыдзень у цэнтры Ерэвану маніфэставалі штодзённа ад 20 да 50 тысячаў прыхільнікаў апазыцыі.

Тэр-Петрасяну ўдалося зьяднаць 20 разнамасных апазыцыйных груповак і зьдзейсьніць цудоўнае вяртаньне ў палітыку. Паводле афіцыйных зьвестак, на прэзыдэнцкіх выбарах у Арменіі перамог прэм’ер‑міністар краіны Серж Саркісян, пераемнік Качарана. Апазыцыя і яе лідэр, першы прэзыдэнт краіны Лявон Тэр-Петрасян, вінавацяць улады ў масавых фальсыфікацыях.

Хоць многія армянскія грамадзкія дзеячы падзяляюць Тэр-Петрасянавы ацэнкі сытуацыі, нямногія мяркуюць, што былы прэзыдэнт — асоба, адпаведная для таго каб палепшыць стан дэмакратыі ў краіне. Будучы прэзыдэнтам, Тэр-Петрасян карыстаўся тымі ж мэтадамі, што і Качаран цяпер.

«Рэвалюцыя адбываецца тады, калі ёсьць прынцыповая асоба з-па-за сыстэмы, якая хоча сыстэму зьмяніць, — кажа Авэтык Ішканян, старшыня Хэльсынскага Камітэту Арменіі. — Але гэтая апазыцыя сама стварыла гэтую сыстэму. Яны абое рабое».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу11

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Усе навіны →
Усе навіны

З Мінска і Гродна запусцілі аўтобусы ў Варшаву праз Латвію3

У Пінскім і Івацэвіцкім раёнах два чалавекі памерлі ад укусаў насякомых2

Іміграцыйная і мытная служба ЗША затрымала не менш за дзевяць беларусаў пасля выкліку на праверку2

«Хоць цэглай сцірай», або нізкі статус». Гутарка з хлопцам, якога прымусілі ў калоніі знішчыць тату з Пагоняй2

«Дзе грошы, Франак?» Вячорка тлумачыць сістэму міжнароднай дапамогі грамадзянскай супольнасці і куды ідуць 30 млн ад ЕС56

У Століне да юбілею горада адкрылі сквер без травы і дрэваў, але з металічным сталом8

Расійскія дыверсанты ледзь не ўчынілі выбух у жылым доме ў Вільні7

У Мінску за немалыя грошы здаецца кватэра з абсалютна дабітым санвузлом

Дзмітрый «Шэры кот» Казлоў — пра тое, як стаў палітычным блогерам і за гэта аказаўся за кратамі. А цяпер будуе новае жыццё ў выгнанні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу11

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць