Грамадства

Мінскія крамы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя

Зніжкі да 70 % абвясцілі сталічныя ўніверсамы 20 і 21 верасня. Куды бегчы, пішуць Мінск-навіны.

Фота: Мінск-навіны

ЦУМ

У гэтыя выходныя дзейнічае зніжка да 40 % пры пакупцы непрадуктовых тавараў коштам ад дзевяці рублёў за адзінку або метр, да 15 % — на буйнагабарытную бытавую тэхніку.

Таксама ў пятніцу і суботу будзе актуальнае зніжэнне цэн да 10 % на тавары для жанчын.

ГУМ

З 19 па 21 верасня ў ўніверсаме абвешчаны зніжкі да 55 % на вылучаны асартымент непрадуктовых тавараў (ад сямі рублёў за адзінку), а таксама да 40 % — на жаночы і мужчынскі абутак.

Гандлёвы дом «На Нямізе» і ўніверсам «Беларусь»

Штодня ва ўніверсамах дзейнічаюць зніжкі ад 5 да 70 % на вылучаны асартымент у розных катэгорыях тавараў.

ГЦ «Кірмаш»

У выходныя дні ў краме прадугледжаны зніжкі да 50 % на жаночае адзенне і ювелірныя вырабы, да 45 % — на парфумерыю, касметыку і гадзіннікі; да 35 % — на галантарэю, абутак, тавары для дома, хатні тэкстыль, кераміку і мэблю; да 30 % — на мужчынскае адзенне, бялізну, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, а таксама да 15 % — на тавары для дзяцей.

У пятніцу, 19 верасня, зніжка ад 30 % будзе дзейнічаць на ювелірныя вырабы, ад 25 % — на жаночае і мужчынскае адзенне і трыкатаж, ад 20 % — на абутак, шкарпэткі і панчохі, парфумерыю, галантарэю, хатні тэкстыль, сувеніры і кераміку, ад 15 % — на дзіцячае адзенне, цацкі, мэблю, дываны і свяцільнікі, канцылярскія тавары, а таксама ад 10 % — на складаную бытавую тэхніку.

Варта адзначыць, што зніжэнне цэн не распаўсюджваюцца на тавары коштам менш за пяць рублёў за адзінку, са спецыяльнай цаной, альбо тыя, што ўдзельнічаюць у іншых акцыях універмага.

Дэталёва азнаёміцца з акцыйным асартыментам можна на сайтах універмагаў у раздзеле «Акцыі».

Каментары

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

«Грошы залічаны іншаму кліенту: у яго такі ж ідэнтыфікатар» — рэдкі выпадак з банкаўскай карткай2

Метро, новыя дарогі і жыллё: зацвердзілі новы план развіцця мінскіх Шабаноў3

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму3

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу1

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі10

«Адзін шпрыц на ўсіх». У расійскай арміі эпідэмія ВІЧ і гепатыту7

Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»11

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць