Грамадства5252

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Мікола Статкевіч правёў апошнюю ноч перад спробай дэпартацыі ў СІЗА КДБ. Туды прывезлі яго і яшчэ больш за дзесяць палітвязняў, якіх збіраліся вызваліць на наступны дзень. Распыталі Сяргея Спарыша пра тое, што расказваў Статкевіч.

Мікола Статкевіч

«Адчыняюцца дзверы, і я чую нешта накшталт «ну, лёгкі на памін». Гляджу — а гэта Статкевіч! Вельмі ўсцешыліся, бо быў страх, што ён ужо не жывы, даўно не было інфармацыі пра яго.

Ён быў нашмат больш схуднелы, чым раней, але настрой у яго быў вельмі добры. Па агульным уражанні ён у добрым стане», — расказвае Спарыш.

І тым не менш Статкевіч, як кажа Сяргей, мае праблемы са здароўем. За кратамі палітык меў вострыя праблемы з сэрцам — ён не быў абследаваны належным чынам, але, як ён казаў у гутарцы са Спарышам, гаворка хутчэй за ўсё пра інфаркт. Пасля гэтага Мікалая яшчэ і саджалі ў ШІЗА.

За час зняволення Статкевіч тройчы перанёс кавід, таксама перажыў пнеўманію. І гэта ў дадатак да хранічных хваробаў, бо ў Міколы сардэчная арытмія і хранічны бранхіт.

У той вечар у камеры СІЗА КДБ Спарыш і Статкевіч шмат гутарылі:

«Мы ўсё-ткі не бачыліся пяць гадоў, таму было пра што пагаварыць — і пра вынікі таго, што адбылося ў 2020-м, і пра планы на будучыню. [Статкевіч] даў пару інструкцый, якія трэба будзе выканаць. Казаў пра тое, што беларуская нацыя сфармаваная, і гэта вынік 2020‑га года».

Мікалай прагаварыў, што не будзе з’язджаць з краіны, чым не здзівіў Спарыша:

«Вайскоўцы, шляхцічы такога тыпу, як Статкевіч, не бегаюць. Было відавочна, што для яго гэта пра гонар. Але самае галоўнае, што Статкевіч — гэта не рамантык, а прагматычны, мудры палітык. Ён пралічыў, што самае моцнае ўздзеянне будзе ў тым выпадку, калі ён зробіць так, як і зрабіў пазней.

Па-першае, гэта вельмі вялікі міжнародны скандал. А па-другое, і гэта важней, такім чынам у Беларусі застанецца маральны лідар. Калі ўся апазіцыя выедзе за мяжу, яна, хутчэй за ўсё, праз нейкі час раствараецца ў дробных сварках. А сапраўдны лідар павінен быць у Беларусі, нам патрэбны наш Нэльсан Мандэла».

Мікола Статкевіч на памежным пераходзе 11 верасня. Фота: скрыншот з анлайн-камеры

Спарыш сведчыць: нягледзячы на шмат гадоў у ізаляцыі, Статкевіч добра ведаў асноўнае, што адбываецца ў Беларусі і ў свеце. Палітык атрымліваў толькі драбніцы інфармацыі з волі. Напрыклад, нешта можна было прачытаць у дзяржаўных газетах, нешта — пачуць па радыё ці даведацца ў гутарках з тамтэйшымі крымінальнікамі. Але Статкевічу і гэтага хапала, каб рабіць высновы з навінаў.

Спарыш успамінае:

«Ён казаў, што калі б мы перамаглі ў 2020-м, не было б поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Бліцкрыг быў магчымы толькі ў адным выпадку — у выпадку ўдару па Кіеве, удараў з Крыма і Данбаса наўрад ці хапіла б. Трэба было хутка ўзяць Кіеў, Зяленскі збег бы, і тады можна было б разлічваць на перамогу.

Рускія пралічыліся. Але калі б не было магчымасці зайсці з поўначы, у іх не было б гэтых падманлівых надзей. І тады сотні тысяч чалавек засталіся б жывыя, і Еўрасаюзу не давялося б выдаткоўваць цяпер такія грошы на ўзбраенне».

Мікола Статкевіч

Ранкам перад выездам, згадвае Сяргей, Статкевіч адчуваў сябе дрэнна. Узмацнілася арытмія, і ён амаль увесь час ляжаў, давялося прымаць лекі. Дарэчы, пра таблеткі: Спарыш падкрэслівае, што пасля адмовы ехаць у Літву Статкевічу могуць не даваць лекі — маўляў, гэта стандартны спосаб ціску на вязняў з хваробамі.

Апошні раз суразмоўца бачыў Міколу на мяжы, калі той выбраўся з аўтобуса, у якім яго спрабавалі дэпартаваць у Літву:

«Я толькі бачыў, як ён ішоў міма аўтобуса. Я яго добра ведаю, то разумеў, што ён у настроі баявога запалу. Ён быў вельмі сабраны і вясёлы, усміхаўся і ішоў хадой вайскоўца».

Спарыш каментуе чуткі пра тое, быццам Статкевіч назваў Сяргея Ціханоўскага здраднікам:

«Вельмі важна — ён нічога мне не казаў пра тое, што лічыць Ціханоўскага здраднікам. Таму я дзіўлюся гэтым чуткам. Мы з ім амаль не гутарылі пра Ціханоўскага, і калі б ён хацеў данесці да мяне тую інфармацыю, [што Ціханоўскі — здраднік,] ён бы мне абавязкова пра гэта сказаў і патлумачыў бы, чаму так думае.

Гэта вельмі сур’ёзнае пытанне, за кратамі лічыцца няправільным ачарняць людзей. Таму мне здаецца, што ўся гэтая гісторыя — нейкае непаразуменне».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары52

  • Спадар
    19.09.2025
    ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
  • Gorliwy Litwin
    19.09.2025
    З усіх прэтэндэнтаў у лідары апазіцыі я толькі Статкевічу давяраю ў той ступені, каб дэлегіраваць яму свой голас. Ясна што не бывае ідэальных людзей, і што погляды ў нас далёка не тоесныя, але ў гэтага чалавека ёсць воля, сумленне, прынцыпы.

    бо ўся гэтая трэйцясэктарная гнюсь здольная толькі ў чарговы раз легчы пад чэкістаў ў рамках "Прымірэньня". Можа гэта і наіўна, але я адчуваю Статкевіч - апошняя надзея што некалі чэкістаў пагоняць с..най мятлой
  • Ганьба
    19.09.2025
    Ай як непрыгожа перакручваць нібыта слова Статкевіча! Вільскі наўпрост сказаў пасля размовы з ім, што "Статкевіч негатыўна адгукнуўся пра дзейнасць Сяргея Ціханоўскага". Гэта ёсць у ютубе НЕХТЫ. Пра здрады гаворкі не было.
    Навошта вы хлуслівыя пытанні задаеце Спарышу?

Цяпер чытаюць

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку32

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку

Усе навіны →
Усе навіны

З уласным басейнам. На «Грушаўцы» адкрываецца дзіцячы сад ад камерцыйнага забудоўшчыка5

У Беларусі сталі прадаваць банкаўскія карткі на запраўках і ў супермаркетах10

Самая вялікая беларускамоўная гімназія ў Мінску адзначыла 35‑гадовы юбілей7

Памёр Ілля Жалезнякоў — беларус, якому ў Польшчы перасадзілі сэрца3

Пуцін: Расія ў любым выпадку зойме Данбас і Наваросію57

Дарадца Ціханоўскай сустрэўся ў Вашынгтоне з прадстаўніком Дзярждэпа, які ўдзельнічаў у вызваленні беларускіх палітвязняў8

Трэнд у Новай Баравой: бірузовыя аўто пад колер фасадаў выклікалі ажыятаж у сацсетках11

Беларускія артысты напружыліся: з Новага года яны не змогуць працаваць як ІП — прыйдзецца аддаваць дзяржаве больш грошай8

У спіс забароненых прафесій для асуджаных за палітыку дадалі яшчэ адну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку32

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць