Грамадства11

Рыэлтараў прывязалі і зафіксавалі

Кошт рыэлтарскіх паслуг па садзейнічаньні пры ўкладаньні, выкананьні, спыненьні дамоваў куплі‑продажу аб’ектаў нерухомасьці будзе разьлічвацца ў працэнтных адносінах ад цаны аб’екта нерухомасьці, пазначанай у дамове куплі‑продажу аб’екту.

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 140 «Пра ўнясеньне дапаўненьняў і зьменаў у некаторыя ўказы Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі», які пашырыў рамкі дзяржаўнага рэгуляваньня і ўзмацніў кантроль у сфэры рыэлтарскай дзейнасьці.

Указам, у прыватнасьці, прадугледжана, што тарыфы на рыэлтарскія паслугі будуць фіксаванымі, усталёўваць іх будзе Савет Міністраў.

Гэтак, кошт рыэлтарскіх паслуг па садзейнічаньні пры ўкладаньні, выкананьні, спыненьні дамоваў куплі‑продажу аб’ектаў нерухомасьці будзе разьлічвацца ў працэнтных адносінах ад цаны аб’екта нерухомасьці, пазначанай у дамове куплі‑продажу аб’екта. Цэны на астатнія рыэлтэрскія паслугі будуць прывязаныя да базавай велічыні.

Для таго, каб арганізацыя магла атрымаць ліцэнзію на аказаньне рыэлтарскіх паслуг, цяпер трэба мінімум пяць рыэлтэраў, атэставаных міністарствам юстыцыі, а ня тры, як раней.

Арганізацыям забараняецца працаваць з рыэлтэрамі й агентамі на падставе грамадзянска‑прававых дамоў і дамоў у іншых рыэлтарскіх арганізацыях.

Дакумэнт дазволіць павысіць абарону правоў і інтарэсаў грамадзян пры аказаньні ім паслуг агентамі нерухомасьці, а таксама будзе спрыяць выкараненьню злоўжываньняў і парушэньняў у гэтай сфэры, — паведамляе БЕЛТА.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства48

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Усе навіны →
Усе навіны

42‑гадовы французскі акцёр хоча эўтаназіі пасля няўдалай аперацыі5

Што будзе з каналам «Жыццё-маліна»? Каманда адказала10

Пад Бабруйскам з-за снегу абрынуўся каркас цяпліцы ляснога гадавальніка

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах15

Выйшаў апошні выпуск «Жыцця-маліны» Мікіты Мелказёрава4

Дашкевіч, Дзядок і Севярынец апублікавалі сумеснае ФОТА15

Сям’я рызыкуе спазніцца з лячэннем дачкі, калі не закрыць збор у найбліжэйшы месяц2

Вышыня снежнага покрыва складае да 47 см

Рэдкая з'ява — цэны аўтобусных білетаў у Літву знізіліся. З'явіліся і новыя рэйсы ў Польшчу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства48

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць