Эканоміка

Вытворца «Сваяка» абышоў «Мінск Крышталь» у рэйтынгу падаткаплацельшчыкаў

Мінскі завод вінаградных він, які кантралюецца ўладальнікамі «Еўраопта» Сяргеем Літвіном і Уладзімірам Васількам, на фоне прэзідэнцкай крытыкі «нядобрасумленных прыватнікаў» абышоў у рэйтынгу найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Мінска — «Мінск Крышталь».

Паводле дадзеных ІМПЗ па Мінску, МЗВВ, які выпускае такія маркі моцных алкагольных напояў, як «Налібокі», «Сваяк» і па ліцэнзіі літоўскі Stumbras, заняў чацвёртае месца па аб'ёмах плацяжоў у кансалідаваны бюджэт Мінска па выніках сямі месяцаў 2015 года. Наперадзе яго — «Газпром трансгаз Беларусь», «Лукойл Беларусь» і «Тытунь-інвест».

Найбуйнейшы дзяржаўны вытворца алкаголю «Мінск Крышталь» — пяты ў спісе.

Цікава, што 20 жніўня на адмысловай нарадзе ва ўрадзе Аляксандр Лукашэнка выступіў у абарону дзяржсектара ў гэтай галіне.

Прыватныя структуры, па словах прэзідэнта, занялі каля 35% рынка, пры гэтым нядобрасумленна пацясняюць дзяржаўныя структуры, у тым ліку з дапамогай гандлёвых сетак, лічыць прэзідэнт. «Як я ўжо сказаў, выцясняюцца дзяржпрадпрыемствы, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — З дзяржпрадпрыемстваў за рэалізацыю лікёра-гарэлачных вырабаў патрабуюць зніжкі, часам да 40% кошту, і, як я казаў, уводзяць незразумелыя бонусы і прэміі для гандлёвых сетак за кошт, натуральна, вытворцы».

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць