Грамадства22

Шчукін таксама ў сьпісе невыязных

Яшчэ адзін вядомы апазыцыянэр стаў невыязным. За беларускую мяжу ня выпусьцілі былога дэпутата парлямэнту Валера Шчукіна. Шчукін не разгубіўся і выехаў не празь беларускую.

Яшчэ адзін вядомы апазыцыянэр стаў невыязным. За мяжу ня выпусьцілі былога дэпутата парлямэнту Валера Шчукіна.

«Днямі спрабаваў абсалютна легальна перасячы беларускую мяжу — мяне запрасілі ў Нямеччыну, — расказаў Валер Шчукін “Белорусскому партизану”. — Аднак памежнікі ня выпусьцілі з краіны — сказалі, што маё прозьвішча пазначана ў сьпісе тых, каму забаронена пакідаць межы Беларусі.

Ня ведаю, па якіх прычынах мне забаронена выяжджаць за мяжу. Ніякіх «грахоў» за мной ня лічыцца. Больш за тое, летась у канцы году мне паставілі дазвольны штамп на выезд — калі б былі якія‑небудзь запазычанасьці перад дзяржавай, то гэтага штампа не было б».

Варта адзначыць, што ў Нямеччыну спадар Валер усё ж прыехаў. Цераз Расею.

«Беларускія памежнікі былі, мякка кажучы, надзвычай зьдзіўленыя, калі ўбачылі, як я вяртаюся на радзіму, бо паводле іхніх сьпісаў я застаўся ў Беларусі! — кажа Шчукін. — Аднак не ўпусьціць мяне яны не маглі… Натуральна, я напісаў ліст на імя генэральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча з просьбай разабрацца ў сытуацыі й пакараць вінаватых. Чакаю адказу…».

Паводле: «Белорусский партизан»

Глядзі яшчэ:
Грышчэня — невыязны
Яшчэ адзін невыязны — Барыс Гарэцкі
Лябедзька: Буду палітычным невыязным № 1

Каментары2

Цяпер чытаюць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Усе навіны →
Усе навіны

У інстаграме маштабная ўцечка, пацярпелі 17,5 мільёна карыстальнікаў

Дональд Трамп апублікаваў пост пра гатоўнасць ЗША дапамагчы Ірану7

Меркаванне: «Жыццё-маліна» мусіць працягвацца, Мікіта беларусеў і беларусіў не для таго, каб гэта спынілася31

На мінскім бульвары Мулявіна з будынка Сбер Банка цячэ гарачая вада ВІДЭА4

Каля Мінска на віцебскай трасе перакулілася пажарная машына

Кузуркі — пажыўная і экалагічная ежа. Чаму ж людзі не хочуць іх есці?23

На якім Беларусь месцы ў свеце па запасах нафты?1

Як выглядае самая танная кватэра ў Мінску і колькі за яе хочуць. Гэта яшчэ і трохпакаёўка!2

У Мінску дзяўчына паказала, як ездзіць у краму на сноўбордзе ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць