Грамадства22

У Малінаўцы адкрыецца найбольшая ў Мінску пляцоўка для Street Workout

500 м² і 20 комплексаў для трэніровак. Адкрыццё на Дзень горада.

Фота з сайта 111pix.com.ua

У парку Паўлава, што каля метро «Малінаўка», адкрыецца найвялікшая ў сталіцы пляцоўка для індывідуальных і масавых трэніровак, паведамляе ініцыятар праекту, кампанія «Кока-Кола Беўрыджыс Беларусь».

Адначасова на пляцоўцы займацца змогуць да 40 чалавек, ёсць турнікі, брусы, рукаходы, лаўкі, шведскія сценкі, лаўкі для прэсу, змеепадобная перакладзіна, рознаўзроўневыя турнікі для скачкоў з перахопам.

Такая пляцоўка каштавала каля 1,3 млрд беларускіх рублёў. На ёй можна праводзіць і прымаць нацыянальныя і міжнародныя спаборніцтвы па Street Workout.

Адкрыццё адбудзецца на Дзень горада, на цырымоніі выступяць варкаўт-каманды, будуць зладжаныя спартыўныя конкурсы і майстар-клас Максіма Труханоўца, сусветнага рэкардсмена па «выхадах сілай на дзве рукі», а таксама выступ гурту Litesound.

Пляцоўка ў Малінаўцы — не адзіная ў Мінску. Толькі за мінулы год і толькі ў праграме «Кока-Колы» ў Мінску было адкрыта пяць сучасных пляцовак (у парках «Цівалі» і Марата Казея), таксама з’явіліся пляцоўкі ў Смаргоні, Бабруйску і ў дзіцячым аздараўленчым цэнтры «Зубраня».

Адрасы ўсіх пляцовак для Street Workout у Мінску спрабуюць сабраць, напрыклад, тут, а не так даўно гід па пляцоўках для варкаўту склаў Citydog. З іншага боку, займацца Street Workout можна і на старых савецкіх «жалезных гарадках», што ёсць у многіх дварах — абы было жаданне.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Усе навіны →
Усе навіны

Іран абвясціў аб адкрыцці Армузскага праліва7

На Берасцейшчыне і Гродзеншчыне затрымалі кіраўнікоў буйных аграрных прадпрыемстваў3

У Гомелі на прыпынку каля вадаёма мясцовы жыхар пакінуў пасланне рыбакам. Што там?2

Шэсць чалавек зарабілі велізарныя грошы на стаўках на амерыканскую атаку па Іране. Падазраюць, што яны ведалі пра яе8

Бельгія захапіла танкер расійскага ценявога флоту4

Хлопец напісаў на дзяўчыну з Баранавічаў данос за тое, што яна не пагадзілася з ім сустракацца19

У Іране расказалі, хто цяпер будзе кіраваць краінай6

Кітай захапіўся ідэяй кіраваць дажджом — наколькі гэта эфектыўна?

На палац Хаменеі скінулі 30 бомбаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць